Райскі сад сваімі рукамі – рэальная гісторыя

0
651

Напэўна, шмат каму знаёма такое пачуццё як цяга да ўсяго прыгожага. Жаданне любавацца прыгожымі рэчамі, валодаць імі і быць сярод іх, – праследуе многіх з нас на працягу ўсяго жыцця. Пажадана, каб усё вакол было з пачуццём густа: прыгожая, стыльная адзежа, модны інтэр’ер у хаце, упрыгожаныя двары і паркі, прыгожы адпачынак і нават прыгожая ежа, – увогуле, усё, што вакол нас!

Такую псіхалогію шмат гадоў таму ўзяла за аснову жыхарка аграгарадка Ляскавічы Тамара Чарняўская. Гераіня нумара – жанчына з характарам. Усё, да чаго імкнулася, дасягнула сама. Аднойчы яна сказала сабе: “У мяне будзе самы прыгожы двор!” Так і стала з цягам часу. Сказаць, што гэта было лёгка, нельга, але пачуццё, што чалавек дамогся мэты нават праз пэўныя выпрабаванні – многага каштуе.

Райскі сад сваімі рукамі –  рэальная гісторыя

Ітак, бліжэй да справы. Сёння мы асвятляем тэму сядзіб, добраўпарадкаванне якіх служыць прыкладам да пераймання, цешыць вока не толькі гаспадара домаўладання, а і тых, хто проста праходзіць міма.

 “Прыгожы ландшафтны дызайн двара на прыватнай тэрыторыі – гэта не толькі выдатнае месца для адпачынку і прыёму гасцей, але і магчымасць рэалізаваць свае думкі, ажыццявіць творчыя мары, стварыць свой уласны, няхай маленькі, але ідэальны свет, – выказала філасофскае меркаванне  Тамара Аляксандраўна. – Даўно сышлі ў мінулае часы, калі хата за горадам будавалася ці куплялася выключна для саду і агарода. Цяпер людзі ў сваёй большасці аддаюць перавагу жыць удалечыні ад мітусні, пылу, дрэннай экалогіі і вечных аўтамабільных пробак”.

Гаспадыня папрацавала на славу, упрыгожыўшы двор сапраўднымі шэдэўрамі: ёсць на ўчастку міні-сажалка, алея, кветнікі. Сад упрыгожваюць экзатычныя і проста незвычайныя расліны і дрэвы.

Растуць у Тамары Аляксандраўны рададэндраны, азаліі, лілейнікі розных расфарбовак, гартэнзіі штамбовыя, петуньі, сартавыя туі. Слупкі ганка дома аплятаюць клемацісы, а ў чыгунах мільгаюць яркімі фарбамі клубневыя бягоніі. Багацце разнастайных руж – гэта плён яе ўласнай працы, яна іх чаранкуе.

Райскі сад сваімі рукамі –  рэальная гісторыя Райскі сад сваімі рукамі –  рэальная гісторыя Райскі сад сваімі рукамі –  рэальная гісторыяДалучыла да прыгажосці наша гераіня і двух сыноў. Дарожку ў выглядзе чароўных слядоў выліў з бетону старэйшы сын Мікалай, а мангал для шашлыкоў – малодшы Аляксандр.

У апошні час гонарам нашай гераіні стала абноўленая веранда, дзе нядаўна пафарбавалі і ўцяплілі сцены, пасцялілі новую падлогу, паставілі вокны,  дзякуючы чаму можна назіраць за кветнікам у любую пару года.

“Я люблю запрашаць сяброў, сваякоў да сябе ў госці на кубачак гарбаты ці кавы, – працягвае размову Тамара Аляксандраўна. – І сыны, калі прыязджаюць у госці на выхадныя, часцей за ўсё час праводзяць у двары. У нас выдзелена асобна зона для прыгатавання мяса на грылі і шашлыку.

Усё жыццё я прысвяціла гандлю, а некалькі гадоў таму перадала бізнес старэйшаму сыну, а сябе цалкам прысвяціла навядзенню прыгажосці на ўчастку”.

Райскі сад сваімі рукамі –  рэальная гісторыя Райскі сад сваімі рукамі –  рэальная гісторыя Райскі сад сваімі рукамі –  рэальная гісторыя Райскі сад сваімі рукамі –  рэальная гісторыя

Па словах суразмоўцы, захап-ляцца садоўніцтвам пачала вельмі даўно. З кожным годам, бачачы маленькі вынік сваёй працы, жаданне ствараць прыгажосць з жывых раслін толькі расло.

“Дзякуючы інтэрнэту, кнігам і часопісам, пачала добра разбірацца ў раслінах, навучылася правільна іх даглядаць. Расліны, матэрыялы для дарожак, рашоткі для іх, садовыя аркі, разнастайныя падстаўкі… Садовыя постаці, дарэчы, таксама выкарыстоўваю.

Кошт працы ацаніць нельга, бо працаваць на сваім участку – велізарнае задавальненне. Расліны, хоць ужо і выраслі, патрабуюць увагі кожны дзень. Яны як дзеці, адны – больш капрызныя, другія  – менш”.

У канцы гутаркі Тамара Аляк-сандраўна агучыла яшчэ адну важную думку: “Жыццё не любіць тых, хто нічога не робіць, лёс прыхільны да тых, хто працуе і ўпрыгожвае гэты свет. Нават на маленькім участку зямлі можна стварыць сапраўдны рай, не звяртаючыся да сур’ёзных фінансавых выдаткаў”.

А тыя, хто таксама як і наша гераіня наводзіць прыгажосць на прысядзібным участку, маюць магчымасць прадэманстраваць свае падворкі, прыняўшы ўдзел у конкурсах.

Сярод жыхароў горада арганізаваны конкурс “Утульны дворык-2023”, прысвечаны 500-годдзю з дня заснавання Петрыкава. Заяўкі прымаюцца да 1 жніўня на адрас: Петрыкаўскі раённы выканаўчы камітэт, вуліца Гагарына 15, кабінет 102.

Жыхарам, якія пражываюць у дамах сядзібнага тыпу сельскіх населеных пунктаў, прапануецца конкурс “Сядзіба ўзорнага парадку-2023”. Для таго, каб прыняць удзел у конкурсе, неабходна да 1 жніўня звярнуцца ў сельскі выканаўчы камітэт па месцы жыхарства.

 

 

Наталля ПЕТРУШЭНКА.

Фота аўтара.

 

 

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о