Лінія суседства

0
435

Пытанне непасрэднага ўдзелу Беларусі ў спецыяльнай ваеннай аперацыі час ад часу ўзнікае ў замежных сродках масавай інфармацыі з моманту канфлікту паміж нашымі суседзямі. Аўтары такіх інфармацыйных укідаў спасылаюцца на тое, што наш народ не асудзіў рашэнні і дзеянні расійскіх уладаў. Беларускі Прэзідэнт па дадзеным пытанні казаў не адзін раз: беларускае войска не мае намеру ўдзельнічаць у баявых дзеяннях. На нядаўняй сустрэчы з замежнымі і айчыннымі журналістамі Лідар краіны падкрэсліў: з нашай тэрыторыі будуць зыходзіць ваенныя дзеянні ў адносінах да іншай краіны, толькі ў адным выпадку – калі адтуль хоць адзін салдат прыйдзе на нашу тэрыторыю. Тым не менш, афіцыйны Кіеў паставіўся з недаверам да слоў нашага Прэзідэнта. На мяжы з Беларуссю ўзводзяцца загароджы, капаюцца равы, вядуцца назіранні з дапамогай беспілотнікаў. Нягледзячы на тое, мы не давалі падстаў, адносіны на мяжы з нашага боку пабудаваны па прынцыпах міжнародных нормаў, павагі да суседзяў, Прэзідэнт Украіны даручыў узмацніць беларускі напрамак: перакінуць асабовы састаў і ваенную тэхніку.

У канцы мінулага тыдня Уладзімір Зяленскі паведаміў, што па дадзеных разведкі і з улікам прынятых мер, пагроза ўварвання з Беларусі  адсутнічае. Заява выклікала сарказм у каментарыях многіх палітычных дзеячаў. Некаторыя, у тым ліку і замежныя прадстаўнікі, адзначылі, што факт міралюбівай палітыкі Беларусі відавочны. Тое, пра што заявіў Прэзідэнт Украіны зразумела даўно, нават яго саюзнікам па НАТА.

Для чаго афіцыйны Кіеў нагнятае сітуацыю, істэрыць з нагоды неіснуючай беларускай пагрозы? Многія лічаць, што такія дзеянні маюць на мэце парадзіць сумненні сярод радавых украінскіх сем’ях, у адносінах да добрых намераў брацкай краіны. Распаўсюджанне хлусні накіравана на недапушчэнне, нават думак, пра ўз’яднанне славянскага свету, навязванне сваёй праўды: Беларусь агрэсар, трэба быць гатовым да ўсяго. Акрамя гэтага, Кіеў, напэўна,  жаданне трымаць нашу краіну ў напружанні, прымушаць думаць пра абарону, узбраенне.

Ці даб’ецца поспеху кіеўскі рэжым ў ціску на свой і наш народы? Не. Перад вачыма простых украінцаў прыклад Саюзнай дзяржавы Расіі і Беларусі, у якім, несумненна, знайшлося б месца і нашым суседзям. Якія ў поўнай меры змаглі б адчуць узаемадапамогу і паразуменне сяброў, жыць у міры і спакоі. Сёння, на думку Аляксандра Лукашэнкі, размова пра мір у некалі сяброўскай нам краіне магчыма не нагнятаннем абстаноўкі, а праз стол перамоў. І ўрэгуляванне канфлікту не павінна залежаць ад далёкіх краін. Гэта справа духоўна-роднасных Украіне людзей, у якіх на працягу стагоддзяў адна гісторыя, культурная спадчына.

Святлана СОБАЛЕВА.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о