Жніво — заўсёды пытанне нумар адзін

0
253

Гарачая пара для беларусаў — гэта харчовы фронт, а на вайне перамагае той, хто лепш падрыхтаваны. На гэта Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на селектарнай нарадзе па пытаннях уборачнай кампаніі. 

«Жніво — заўсёды пытанне нумар адзін. Па сутнасці, момант ісціны і фініш вялікай работы ўсяго аграпрамысловага комплексу на працягу сельскагаспадарчага года, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Я вас запрасіў у такім складзе на селектарную нараду ў сувязі з тым, што, шчыра кажучы, у мяне ёсць асцярогі расслаблення кадраў у сувязі з умовамі надвор’я. можа, а, хутчэй за ўсё, будзе і сёлета. Пасля гэтай засухі можа быць вельмі сырое і дажджлівае надвор’е ў жніўні. І тады мы яшчэ недаатрымаем ураджай з-за сваёй неарганізаванасці ў сувязі з вільготным надвор’ем”.

Аграрыі Петрыкаўскага раёна таксама разумеюць, што ад іх зладжанай і якаснай работы будзе ў выніку і фарміравацца агульны ўнёсак у “каравай” краіны. Днямі наш карэспандэнт адправіўся на палеткі СУП “Палессе-Аграінвест” бліз вёскі Слабада, каб даведацца, як ідзе ўборачная кампанія.

Першым нас сустрэў механізатар Генадзь Рута. Дарэчы, мужчына працуе ў сельскай гаспадарцы адразу пасля заканчэння сярэдняй гарадской школы. Адукацыю трактарыста атрымаў у папулярных тады ВВК і адразу адправіўся ў поле. З таго часу так і застаўся верны свайму выбару.

«Трактарыстам я працую з 86-га года. Спачатку працаваў у саўгасе “Петрыкаўскі”, а потым з самага першага дня заснавання УП “Палессе-Аграінвест”, – падзяліўся мужчына.

Генадзь Іванавіч родам з райцэнтру. З самай раніцы ён правярае на майстэрнях тэхніку, сочыць, каб усё працавала спраўна, дзе трэба падмажа, парамантуе і толькі потым у дарогу. Працу сваю любіць і ведае добра. Адзначае, што ад высокіх паказчыкаў ураджайнасці і заробак будзе добры. У сярэднім камбайнёр скошвае 25 гектараў за дзень.

– Галоўнае, каб дождж не пайшоў, – выказаў спадзяванне Генадзь Іванавіч.

У гаспадарцы імкнуцца ўбраць жыта, каб не страціць ні зярнятка. У СУП “Палессе-Аграінвест” ужо з пачатку працы 12 ліпеня прыбраны рапс з палёў у вёсцы Галубіца, Церабаў, Бяланавічы. Прыкладна адзін экіпаж сабраў 500 тон азімага рапсу.

Жніво - заўсёды пытанне нумар адзін Жніво - заўсёды пытанне нумар адзін Жніво - заўсёды пытанне нумар адзін

На фота: злева направа — памочнік механізатара Канстанцін Корбут, механізатары Генадзь Рута і  Аляксей Клімчык.

Жніво - заўсёды пытанне нумар адзін Жніво - заўсёды пытанне нумар адзін Жніво - заўсёды пытанне нумар адзін Жніво - заўсёды пытанне нумар адзін Жніво - заўсёды пытанне нумар адзін Жніво - заўсёды пытанне нумар адзін

 

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о