Калектыў пракуратуры Петрыкаўскага раёна папоўніўся новым супрацоўнікам. На пасаду намесніка пракурора прызначаны Вадзім Шыбут.

“Працуйце так, як дыктуе вам сумленне”
Намеснік пракурора Вадзім Шыбут

Вадзім Валер’евіч доўгі час займаў пасаду старэйшага памочніка пракурора Акцябрскага раёна. У Петрыкаў перавёўся 11 сакавіка бягучага года.
– Практычна штодня работнікам пракуратуры даводзіцца разбірацца ў складаных сітуацыях. Мы вырашаем пытанні аб’ектыўна і справядліва, прымаем узважаныя рашэнні, – адзначыў Вадзім Валер’евіч. – У працы важна сістэмнасць, дакладнасць, скрупулёзнасць, справядлівасць.
У школьны час душа ляжала да гуманітарных навук. У нейкі момант захапіўся гісторыяй і грамадазнаўствам. І аднойны злавіў сябе на думцы, што мне будзе цікава юрыспрудэнцыя.
Так я скончыў юрыдычны факультэт універсітэта імя Францыска Скарыны. Цяпер упэўнены, што абраў правільную дарогу, таму што прафесія мне падабаецца.
Мая праца закранае розныя сферы дзейнасці. Сумаваць сапраўды не прыходзіцца.
Чалавек, які займае такую пасаду, павінен быць максімальна аб’ектыўным. Там, дзе парушаецца закон, неабходна ўсталёўваць праўду і справядлівасць.
Пракуратура – галоўны аплот парадку і справядлівасці. Яна адсочвае ўсе праблемныя справы, ліквідуе негатыў і карае вінаватых.
Калегам у прафесійнае свята хачу пажадаць дабра, сумленнасці, адданасці абранай прафесіі.
Працуйце так, як дыктуе вам сумленне. Спыняйце несправядлівасць, падтрымлівайце невінаватых, бараніце безабаронных ад небяспечных замахаў.

Наталля ЧАРНЯЎСКАЯ.
Фота Арцёма ГУСЕВА.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о