“Пятруха” атрымаў кубак

0
416

Днямі самыя вясёлыя і знаходлівыя сабраліся ў канцэртнай зале “Беларуськалія”, дзе праходзіў зімовы турнір прадпрыемства “Зноў 65”.

“Пятруха” атрымаў кубак
У праграме КВЗ – прывітанне, жывое агучванне на сцэне фрагмента фільма і музычнае дамашняе заданне. Рабята спаборнічалі ў гумары, харызме, знаход-лівасці і музычнасці.
Удзел бралі каманды 2, 4, Петрыкаўскага рудаўпраўлення, ААТ “Белшына”, УСП “Трэст “Рэммантажбуд” і Савета пенсіянераў.
Журы паставілі высокія балы за арыгінальнае выступленне камандзе “Пятруха” Петрыкаў-скага рудаўпраўлення, тым самым вызначыўшы пераможцу турніра. Віншуем гумарыстаў з паспяховым дэбютам.

Наталля ПЕТРУШЭНКА.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о