Актыўны лад жыцця,  як прыклад ад землякоў

Днямі, на фасадзе аптэкі № 95, што знаходзіцца па вуліцы Карла Маркса, з’явіўся банэр “Мы за здаровы лад жыцця”. Адметнасцю выявы з’яўляецца тое, што на здымку нашыя зямлячкі – Юлія Туравец і Наталля Стральчэня, вядомыя сярод гараджан аматаркі велавандровак і актыўнага адпачынку ўвогуле. Што на маё меркаванне, то прыемна бачыць мясцовых дзяўчын, якія прапагандуюць здаровы падыход да баўлення вольнага часу, замест вобраза абстрактнага атлета.
Як паведаміла Юлія, калі прыйшоў час мяняць банэр, было вырашана, што фасад аптэкі нядрэнна было б аздобіць выявай мясцовага супрацоўніка фармакалагічнай галіны. “Калегі, ведаючы маё стаўленне да спорту і мой вопыт выступлення на абласных спаборніцтвах за УП “Фармацыя”, прапанавалі маю асобу. Ну а выбар здымку не прымусіў сябе чакаць – вырашылі з Наталляй, што фота павінна быць з рэальнага жыцця, дзе мы такія, як ёсць, без наўмыснага пазіравання”.
Як паведаміла дзяўчына, яны аб’ездзілі на веласіпедах хіба што не ўвесь раён. Загадзя маршруты не плануюць, вырашаюць на месцы куды ехаць, зыходзячы з наяўнасці вольнага часу, а ва ўзнагароду атрымліваюць магчымасць любавацца прыгажосцю мясцовых краявідаў.

Арцём ГУСЕЎ, фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о