Лес пачынаецца з шышкі

0
558

Лес пачынаецца з шышкі

У Петрыкаўскім лясгасе працягваецца сезон нарыхтоўкі шышак.

Як паведаміў у час размовы дырэктар дзяржаўнай лесагаспадарчай установы “Петрыкаўскі лясгас” Арцём Анішчонак, у гэтым годзе плануецца нарыхтаваць 19,8 тоны якаснага насеннага матэрыялу, які павінен адпавядаць устаноўленым крытэрыям. Гэта невялікі аб’ём, бо ў лясгасе ў папярэднія гады створаны надзейны запас насення дрэў хвойных парод.

На сённяшні дзень, як зазначыў кіраўнік установы, значная частка насеннага матэрыялу нарыхтоўваецца з лесанасеннай плантацыі II парадку хвоі звычайнай Мышанскага лясніцтва. Агульная плошчы плантацыі складае 10,3 гектара. Гэта адна са старэйшых плантацый у раёне, якая была закладзена ў 1992-1996 гады. Прадукцыйная плошча Мышанскай лесанасеннай плантацыі – 9,6 гектара.

Па інфармацыі Арцёма Мікалаевіча, для паляпшэння стану аб’ектаў ПЛБ і селекцыйна-генетычных аб’ектаў, спецыялістамі праводзяцца мерапрыемствы па фарміраванні крон дрэў, унясенні ўгнаенняў, выдаленні параслі мяккаліставых парод і самасеву на плошчы, ажыццяўляецца догляд у прыствольных пляцоўках, паліў.

Шышкі, між іншым, збіраюцца ўручную або з выкарыстаннем трактара МТЗ-82 з навясным пад’ёмнікам БЛ-06. Ва ўстанове строга сочаць за захаваннем работнікамі неабходных патрабаванняў аховы працы і тэхнікі бяспекі.

Нарыхтаваныя шышкі перапрацоўваюцца на шышкасушылцы, што знаходзіцца ў Залескім лясніцтве. Тут жа ў далейшым атрымліваюць і насенне. Частку нарыхтаваных шышак Петрыкаўскі лясгас адпраўляе для перапрацоўкі ў Рэспубліканскі лясны селекцыйна-насенняводчы цэнтр. З астатняга ў пастаянным лясным гадавальніку лясгаса будуць вырашчаны сеянцы і саджанцы, якія праз пэўны час перасадзяць у лес.

Галіна КАЗАК.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о