Прымяніць веды і атрымаць якасны ўраджай

0
527

У гаспадарках Петрыкаўскага раёна – гарачая пара. Першы ўкос траў скончыўся, пачаўся другі. На гэты момант тэхніка ў многіх прадпрыемствах занята на падкормцы кукурузы і хімічнай апрацоўцы гэтай культуры ад пустазелля.

Прымяніць веды і атрымаць якасны ўраджай Прымяніць веды і атрымаць якасны ўраджай

Мікалая Навацкага мы заспелі ў полі. На трактары МТЗ-82 ён выконваў падкормку кукурузы. Ураджэнец Вялаўска скончыў Рэчыцкі сельскагаспадарчы каледж і вярнуўся на малую радзіму працаваць механізатарам. Год адпрацаваў у сельскагаспадарчым унітарным прадпрыемстве “Палессе-Аграінвест” і затым хлопца прызвалі на тэрміновую службу. Мікалай не змяніў выбару і пасля таго, як выканаў абавязак мужчыны, вярнуўся на ранейшае месца працы.

22-гадовы малады чалавек адзначае, што заработная плата годная, кожны дзень аўтобус забірае з парома ў Вялаўску і прывозіць назад.

Аграрый упэўнены: нягледзячы на тое, што з вясны і да першага снегу ідзе напружаная работа, пераадолець цяжкасці можна. Асабліва, калі ў камандзе вопытныя спецыялісты, якія дапамагаюць маладым, падказваюць.
“Сяўба, нарыхтоўка кармоў, потым уборка зернавых – мы пастаянна ў напружанай працы”, – падзяліўся Мікалай.

На падкорме “царыцы палёў” за змену трактарыст паспявае апрацаваць ад 30 да 40 гектараў зямлі.

“Паспець своечасова пасеяць, абараніць і падкарміць будучы ўраджай – задача нумар адзін для земляробаў раёна, – дадаў у канцы гутаркі малады чалавек. – Калі спецыялісты кемліва прыменяць назапашаныя веды і будуць рупліва прытрымлівацца тэхналогіі на ўсіх этапах, зямля абавязкова аддзячыць нас шчодрым ураджаем”.

Наталля ПЕТРУШЭНКА.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о