На палетках СУП “Палессе-Аграінвест” пачалося ўнясенне арганікі

0
427

На палетках СУП “Палессе-Аграінвест” бліз вёскі Галубіцца пачалося ўнясенне арганікі.

На палетках СУП “Палессе-Аграінвест” пачалося ўнясенне арганікі

Першы наш суразмоўца – Сяргей Віднік, што шчыруе на культывацыі, вырашаючы, у тым ліку, і задачы папярэдняй прасушкі вільготнай глебы. “На палетках паміж вёскамі Рубча і Турок я з 21 лютага. На дзень апрацоўваю каля 17-20 гектараў пасяўных плошчаў. Тэмпы работы залежаць і ад вільготнасці, і ад формы канкрэтнага палетку.

На палетках СУП “Палессе-Аграінвест” пачалося ўнясенне арганікі

З хлопцамі мы пачынаем працоўны дзень яшчэ да світанку, каля 7-й гадзіны раніцы, заканчваецца работа прыцемкам, бліжэй да 7-й гадзіны вечара. З падаўжэннем светлавога дня будзем мець магчымасць працаваць больш працяглы час. Скончыўшы культывацыю бліз Галубіцы, накіруюся на палі каля Макарычаў, а потым буду ўжо шчыраваць на дыскаванні”, – падзяліўся планамі Сяргей Іванавіч.

На палетках СУП “Палессе-Аграінвест” пачалося ўнясенне арганікі
Сяргей Віднік

Брыгадзір раслінаводства Валянціна Марцынкевіч патлумачыла: “Напярэдадні зямля была падкормлена калійнымі ўгнаеннямі, зараз распачалося ўнясенне арганікі. На ўчастку паміж Славінскам і Макарычамі, за які я адказная, будзе ўнесена каля 50-ці тысяч тон гною, гэта каля ста тон на гектар. Потым, бліжэй да сяўбы, глеба будзе ўзбагачацца фасфатамі. Увогуле тэхнікі і ўгнаенняў у нас хапае”, – распавяла жанчына.

На палетках СУП “Палессе-Аграінвест” пачалося ўнясенне арганікі

Поруч рыхтаваліся да працы Юрый Лімараў на сваім “Massey Ferguson 8690” у счэпцы з раскідвальнікам угнаенняў ПСС-20 “Баярын” і Аляксей Клімчык на “МТЗ-2022.3” з крыху меншым па ўмяшчальнасці МТУ-18. На дапамогу ім спяшаўся Руслан Забродзін на магутным “МТЗ-3522” і яшчэ адным “Баярынам”. З гутаркі стала вядома, што тэхніка падрыхтавана як след, балазе ўсім неабходным для гэтага гаспадарка забяспечана, ды і вопыт мінулых гадоў дазваляе спадзявацца, што бягучы палявы сезон павінен прайсці без значных паломак. “Зараз мы ў пэўнай ступені залежым ад надвор’я і чакаем, у тым ліку, калі сыдзе вада з падмочаных участкаў, да якіх будзем паспяваць пасля апрацоўкі асноўнай плошчы ўчасткаў. Увогуле ж, многае залежыць ад нас: калі працуеш шчыра – і вынік не прымушае доўга чакаць, і грошы зарабляеш адпаведныя”, – па-свойску распавялі аграрыі.

На палетках СУП “Палессе-Аграінвест” пачалося ўнясенне арганікіНасам рэч, працяглы час гаманіць не выпадала, неўзабаве шум гудучай тэхнікі станавіўся ўсё слабейшым – трактары тэрмінова загрузіліся і выехалі адзін за адным на палетак. Іх чакалі жоўтыя “Амкадоры”, каб зноў загрузіць агрэгаты, што сілкуюць глебу для новага ўраджаю.

На палетках СУП “Палессе-Аграінвест” пачалося ўнясенне арганікіЧас не чакае і ў хуткасці земляробы зноў з’явяцца на старонках раёнкі, адзначыўшыся новымі працоўнымі поспехамі на розных відах сельскагаспадарчых работ.

На палетках СУП “Палессе-Аграінвест” пачалося ўнясенне арганікі
Жадаем поспехаў аграрыям, няхай не падводзіць мужчын не толькі тэхніка, але, перш за ўсё, і здароўе, а дома ў іх пануе паразуменне і дабрабыт.

Арцём ГУСЕЎ.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о