Быць прыгожымі – быць спартыўнымі

0
400

Напрыканцы мінулага тыдня, 23 чэрвеня, прайшла спартакіяда сярод актывістак Петрыкаўскай раённай грамадскай арганізацыі “Беларускі саюз жанчын”.

Быць прыгожымі – быць спартыўныміПрадстаўніцы прыгожай паловы спаборнічалі ў пяці дысцыплінах: нахіле наперад са становішча седзячы, скачках у даўжыню з месца, чоўнавым бегу, штрафных кідках у баскетбольны кошык і шашках. На старт выйшла шэсць спартыўных калектываў з Петрыкаўскай ЦРБ, РайЦГіЭ, ТЦСАН, аддзела адукацыі райвыканкама, Цэнтра па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый і аб’яднаная дружына РАНС і сектару спорту і турызму райвыканкама.

З рухомымі спартыўнымі выпрабаваннямі жанчыны справіліся даволі хутка і лёгка. Спартыўныя табелі мелі нямала выдатных адзнак за паказаныя вынікі. Адзінае, над чым трэба папрацаваць нашым спартсменкам у будучыні: кідках баскетбольнага мяча. Балазе, умовы для гэтага створаны нядрэнныя.

Неўзабаве ўся ўвага перанеслася да самай працяглай часткі спаборніцтваў – шашак.
Па выніку спартакіяды трэцяе каманднае месца дасталася аб’яднанай камандзе РАНС і сектара спорту і турызму райвыканкама, другімі ў агульным заліку былі медыкі з Петрыкаўскай ЦРБ, а перамогу святкавалі актывісткі “Беларускага саюзу жанчын” з Раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі.

Арцём ГУСЕЎ, фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о