Бяспечнае асяроддзе і парадак на дарозе

0
426

На пасяджэнні райвыканкама абмеркавалі развіццё спажывецкага рынку раёна, турызму на Петрыкаўшчыне, прыманыя меры па папярэ-джанні дарожна-транспартных здарэнняў, што здзяйсняюцца на тэрыторыі раёна, а таксама арганізацыю аказання медыцынскай дапамогі і праблемныя пытанні, выяўленыя ў час маніторынгу кантралюючымі органамі.

Бяспечнае асяроддзе і парадак на дарозеПа інфармацыі начальніка РАУС Аркадзя Масійчука, у сту-дзені-маі на тэрыторыі раёна назіраецца нязначнае зніжэнне колькасці здзейсненых ДТЗ – 3 супраць 4-х у мінулым годзе, зніжэнне колькасці загінулых – 0 супраць 4-х за аналагічны перыяд мінулага года, аднак пры гэтым назіраецца рост траўміраваных у ДТЗ (з 0 да 3 чалавек).
У справаздачным перыядзе, як зазначыў праваахоўнік, не дапушчана ДТЗ з удзелам непаўналетніх, не зарэгістравана аўтааварый па віне вадзіцеляў у нецвярозым стане, а таксама па віне асоб, якія не маюць права кіравання.

Прычынай аўтааварый ва ўсіх выпадках стала парушэнне ПДР вадзіцелямі, а менавіта, парушэнне правіл хуткаснага рэжыму і не захаванне дыстанцыі. Па месцы здзяйснення на тэрыторыі раёна ДТЗ размеркаваліся наступным чынам: Конкавіцкі, Петрыкаўскі і Пціцкі сельскія Саветы.

З мэтай мінімізацыі негатыўных тэндэнцый і зніжэння аварыйнасці, фарміравання ўзаемапаважлівых узаемаадносінаў паміж удзельнікамі дарожнага руху на тэрыторыі раёна праводзіцца сур’ёзная прафілактычная работа: акцыі, прафілактычныя кампаніі, сустрэчы ў працоўных калектывах і ўстановах адукацыі, публікацыі ў сродках масавай інфармацыі і на інтэрнэт-рэсурсах.

За 5 месяцаў бягучага года да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне правілаў дарожнага руху прыцягнута 2425 удзельнікаў дарожнага руху. У тым ліку за парушэнне ПДР – 598 чалавек, за кіраванне ў стане алкагольнага па’янення – 16 вадзіцеляў, за кіраванне транспартным сродкам не маючы такога права – 40 чалавек.
Яшчэ адным накірункам работы праваахоўнікаў па прадухіленні дарожна-транспартнага траўматызму з’яўляецца абследаванне вулічна-дарожнай сеткі раёна. Так, у час такіх рэйдаў выяўлена шэраг недахопаў, па якіх выдадзена 14 прадпісанняў дарожным арганізацыям, на балансе якіх знаходзяцца аўтадарогі Петрыкаўшчыны, па ўхіленні ямачнасці на аўтадарогах, пашкоджанні і дэфармацыі дарожных знакаў, абнаўленні дарожнай разметкі.

Трапіла пад крытыку начальніка РАУС работа дарожнікаў у зімовы перыяд. За дапушчаныя парушэнні па несвоечасовай ачыстцы аўтадарог ад снегу адказныя асобы ДРБУ-112 прыцягнуты да ўстаноўленай заканадаўствам адказнасці.
Штоквартальна ажыццяўляецца пасяджэнне камісіі па бяспецы дарожнага руху пры райвыканкаме, на якой таксама ўзнімаюцца надзённыя пытанні па арганізацыі дарожнага руху, праводзіцца дэталёвы аналіз здзейсненых ДТЗ, аднак, як зазначыў Аркадзь Мікалаевіч, па-ранейшаму застаюцца актуальнымі пытанні добраўпарадкавання вуліц і населеных пунктаў раёна, вулічнага асвятлення населеных пунктаў.

– Прыманыя меры па папярэджанні дарожна-транспартных здарэнняў на тэрыторыі раёна ў цэлым дазволілі захаваць кантроль за дарожнай абстаноўкай на тэрыторыі Петрыкаўшчыны, аднак патрабуюць увагі адзначаныя недахопы па ўзаемадзеянні з арганізацыямі па гатоўнасці тэхнікі ў зімовы перыяд, – рэзюмаваў дакладчык.

Галіна КАЗАК.
Фота Арцёма ГУСЕВА.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о