Прыгожыя і спрытныя

0
166

3 сакавіка ў спартыўнай зале ДЮСШ Петрыкаўскага раёна прайшоў раённы турнір па валейболе “Самыя прыгожыя, самыя спартыўныя”, прымеркаваны да Міжнароднага жаночага дня.

У турніры прымалі ўдзел 6 каманд: ДЮСШ Петрыкаўскага раёна, сярэдняй школы № 1, Цэнтральнай раённай бальніцы, Нацыянальнага парку “Прыпяцкі”, і дзве дружыны ад гімназіі. Спаборніцтвы праходзілі па кругавой сістэме. Змагаліся за перамогу прадстаўніцы прыгожай паловы ад 16 гадоў.

Прыгожыя і спрытныяНапружаная барацьба разгарнулася ў фінале паміж камандамі нацпарку і ДЮСШ. Калі ў першай партыі нацпарк даў слабіну, то ў другім – прабіў абарону спартсменак са спартыўнай школы. Супрацьстаянне скончылася на карысць “Прыпяцкага” з лікам 2:1.
Па выніках спаборніцтваў месцы размеркаваліся наступным чынам: 1 месца – ДПУ “НП “Прыпяцкі”, 2 месца – ДЮСШ Петрыкаўскага раёна, 3 месца – сярэдняя школа № 1.
Са словамі віншаванняў з 8 сакавіка, які хутка наступіць, выступіла намеснік старшыні райвыканкама, старшыня раённай арганізацыі “Беларусі саюз жанчын” Святлана Сянько.

Светлана Уладзіміраўна адзначыла, што жанчыны прафесіяналы не толькі на рабоце ці дома, а яшчэ і ў спорце. Ад старшыні раённай арганізацыі БСЖ каманды-пераможцы атрымалі салодкі падарунак.

Наталля ПЕТРУШЭНКА.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о