Ужо з 7 гадзін раніцы ўся тэхніка і людзі ў полі. Пакуль надвор’е дазваляе, адказныя за ўборку збожжа на сваім працоўным месцы. За штурвалам – як моладзь, так і вопытныя камбайнеры. Штодня на ўборцы ў Петрыкаўскім раёне – дзясяткі экіпажаў. Працуюць без выходных, каб не ўпусціць каштоўнага часу. Сёння мы завіталі на палеткі ў ААТ “Пціч-Агра”.

Праца на роднай зямліПрыбраць ураджай з палёў і пры гэтым не страціць ні адзін колас – звыклая справа для Мікалая Лукшы. Па словах героя, ён у 16 гадоў упершыню сеў за руль камбайна і сказаў: “Гэта маё!” Малады чалавек пайшоў па шляху бацькі, які таксама працуе ў ААТ “Пціч-Агра” камбайнерам.

– Пасля заканчэння Смятаніцкай сярэдняй школы я вырашыў паступаць у Жыткавіцкі ліцэй на спецыяльнасць “Ляснік. Падлоўчы. Вадзіцель”, – падзяліўся з намі Мікалай Сяргеевіч. – І праз год працы па спецыяльнасці ўжо дакладна для сябе вызначыў, што час ехаць у поле працаваць.

Праца на роднай зямлі Праца на роднай зямліАграрый сцвярджае, што пакуль цёплае надвор’е, нельга ўпусціць ні хвіліны. Перапынак робіць толькі для аднаго: падсілкавацца. А кормяць аграрыяў добра, прама ў поле дастаўляюць першае, другое і кампот з булачкай. Рамантыка.
– Самае галоўнае – гэта падрыхтаваць камбайн да ўборачнай, – працягвае суразмоўца. – Калі тэхніка ў гатоўнасці, то пытанняў не ўзнікае.
– У дзень машына праходзіць каля 18-20 гектараў пшанічнага поля, сярэдні намалот за змену складае прыкладна 30-35 тон збожжа, – знаёміць з лічбамі аграрый. – За дзень прыбяру ўсё поле.

Мікалай Сяргеевіч ганарыцца тым, што ўносіць свай уклад у агульны каравай. Гаворыць, што няма нічога лепшага, чым на сабе адчуць увесь маштаб вялікай зладжанай работы працоўных экіпажаў. Камбайнера дома чакаюць жонка і двухгадовая дачка, менавіта таму ён імкнецца папрацаваць на вынік: чым большы ўраджай – вышэй і заработная плата.

Праца на роднай зямліАндрэй Рагалевіч адзначае, што добрае надвор’е – гэта вялікі поспех для камбайнера. Мужчына за рулём вось ужо 20 гадоў. На ўборцы жыта ён толькі некалькі дзён. За дзень скошвае 15 гектараў і болей. Сцвярджае, што працы шмат. З раніцы да позняга вечара ён у полі, а дома яго чакае клапатлівая жонка і дзеці.

 

 


– 7821 гектары сельгасугоддзяў знаходзіцца ў распараджэнні прадпрыемства ААТ “Пціч-Агра”, – расказаў дырэктар Дзмітрый Лубачкін. – Усяго збожжавых у гаспадарцы плануем сабраць каля 2200 тон. 842 гектары адведзена на азімыя, 355 – на ярыну.
Акрамя плошчы сельгасуго-ддзяў, маецца і пагалоўе буйной рагатай жывёлы. На трох фермах змяшчаецца 2304 жывёлы, з іх дойнага стада – 1245 галоў.
Малады кіраўнік адзначае, што сёлета жніво ва ўсіх сэнсах гарачае, бо перад аграрыямі стаіць задача не толькі забяспечыць сваю краіну збожжам, а і зарабіць на экспарце.

Наталля Петрушэнка.
Фота аўтара.

 

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о