Вядучыя ВНУ Беларусі сельскагаспадарчай накіраванасці прапануюць абітурыентам выгадныя ўмовы для паступлення.

БДАТУ, напрыклад, адна з нямногіх ВНУ, у якую можна паступіць некалькімі спосабамі. Першы – здаць ЦТ і прынесці сертыфікаты ў прыёмную камісію. Другі – прайсці ўнутраныя экзамены, абыходзячы тэсціраванне. Ну і трэці – узяць мэтавае накіраванне.

Прыемны бонус для тых, хто паступіць: у ВНУ забяспечанасць месцамі ў інтэрнатах студэнтаў складае 130%. Тут засяляюць усіх іншагародніх, у тым ліку платнікаў, на ўвесь тэрмін навучання.
Самыя малалікія спецыяльнасці – “Эканоміка і арганізацыя вытворчасці ў галінах аграпрамысловага комплексу”, “Менеджмент”. Выдзелены па пяць месцаў на кожную. А жадаючых навучацца на іх значна больш: конкурс сфарміраваўся ўжо больш за два чалавекі на месца.
Тым, хто вырашыў ісці ва ўстановы аграрнай адукацыі, сёлета прадастаўлены, можна сказаць, унікальныя магчымасці для паступлення. Адказны сакратар прыёмнай камісіі БДСГА Сяргей Рубец яшчэ раз нагадвае пра бонусы для абітурыентаў. Напрыклад, сёлета ўпершыню рэалізуецца навацыя: выбіраючы сельгасспецыяльнасць і маючы мэтавы дагавор, абітурыент залічваецца ў агравуз без уступных іспытаў. Для рабят, упэўнены Сяргей Рыгоравіч, гэта выдатны шанец атрымаць вышэйшую адукацыю, а ў даважку – першае месца працы.

За больш падрабязнай інфармацыяй прапануем звярнуцца ва ўпраўленне сельскай гаспадаркі і харчавання Петрыкаўскага райвыканкама па нумары тэлефона 2-71-20.

Аграрных вышэйшых навучальных устаноў у нас у краіне чатыры: Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія, Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўніверсітэт, Гродзенскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт і Віцебская дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны. Што тычыцца ССНУ, то іх 27 – выбірай любы.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о