17 красавіка ў Гомелі прайшоў абласны этап рэспубліканскай лігі па чырлідынгу.

Каманды з усёй Гомельскай вобласці спаборнічалі ў дзвюх узроставых катэгорыях у дысцыплінах “чырлідынг-шоу” і “танцы з пампонамі” за выхад у рэспубліканскі этап.
Каманда малодшай узроставай катэгорыі “Анёлы” Петрыкаўскага раённага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі прадставіла спартыўны нумар у намінацыі “чырлідынг-шоу” і ў выніку змагла заваяваць ганаровае 3 месца, саступіўшы камандам з Мазыра і Светлагорска.

Павялічылі колькасць кубкаў

Петрыкаўскія спартсменкі атрымалі кубак і дыплом.
Удзел у спаборніцтвах стаў магчымым дзякуючы падтрымцы бацькоў, адміністрацыі ДУА “Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі”, аддзела адукацыі райвыканкама.

Наталля ЧАРНЯЎСКАЯ.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о