19 снежня фізкультурна-аздараўленчы комплекс “Прыпяць” сустракаў удзельнікаў раённых спаборніцтваў па шахматах у праграме 17-ай раённай спартакіады. Сваё майстэрства дэманстравалі лепшыя шахматысты ўстаноў і арганізацый Петрыкаўшчыны. У саставе кожнай каманды выступалі два ўдзельнікі: мужчына і жанчына. Гульні праходзілі па кругавой сістэме.

ШАХ і МАТ
Па выніках спаборніцтваў сярод жанчын у асабістым заліку лепшымі аказаліся: 1 месца – Ларыса Жудро (Петрыкаўскі Райжылкамгас), 2 месца – Раіса Будзіловіч (цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва), 3 – месца Юлія Сцяпук (Петрыкаўскі лясгас). Сярод мужчын лепшыя ў асабістым заліку: 1 месца – Аляксандр Кудравец (аддзел ідэалагічнай работы), 2 месца – Мікалай Мазуркевіч (Савет ветэранаў), 3 месца – Дзмітрый Гурын (Бабуніцкая сярэдняя школа).
У камандным пратаколе пераможцамі выйшла каманда Райжылкамгаса, другое месца было за камандай Петрыкаўскага лясгаса, трэцімі сталі спартсмены Петрыкаўскага аддзела па надзвычайных сітуацыях.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о