14 красавіка свой 91-ы год сустрэла ветэран працы, былы вязень фашызму, жыхарка аграгарадка Бабунічы Ганна Фамінічна Палтаран.

Віншаванні старажылу

Напярэдадні дня нараджэння Ганну Палтаран наведала загадчык Бабуніцкай сельскай бібліятэкі Наталля Стракач. Яна перадала ёй віншаванні ад калектыву работнікаў установы культуры аграгарадка і выказала шчырыя пажаданні моцнага здароўя і доўгіх гадоў жыцця.
Цяжкі лёс напаткаў Ганну Фамінічну. Яна прайшла няпросты, але слаўны жыццёвы шлях разам з іншымі героямі і сведкамі Вялікай Айчыннай вайны. Дзякуючы такім людзям, сёння мы можам радавацца мірнаму жыццю.
У размове з Ганнай Фамінічнай забываецца, што за спіной у яе жахлівыя выпрабаванні, доўгія гады цяжкай плённай працы. Душа і памяць яе маладыя і непадуладныя часу.

Наталля НІКІЦІНА.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о