У нядзелю, 4 снежня, у гарадской спартыўнай зале ДЮСШ адбыліся раённыя спабор-ніцтвы ў праграме XVIII спартакіяды. Заўважым, што на гэты раз на турнір заявіліся 9 каманд – хацелася б спа-дзявацца, што падобная тэндэнцыя папулярызацыі гэтага віду спорту сярод землякоў захаваецца.

Траўма скасавала інтрыгуВалейбольныя калектывы былі падзеленыя, згодна з жараб’ёўкай, на 3 групы. Каманды-пераможцы груп выходзілі ў фінал і змагаліся за чэмпіёнства.
У групе “А” адносіны высвятлялі супрацоўнікі Петрыкаўскага райжылкамунгаса і лясгаса. Па маім уласным уражанні, каманды былі адносна роўныя ў сваім майстэрстве – дарэчы, гэта адзіная сустрэча, што скончылася з баявым лікам 2:1, у той час як астатнія матчы завяршыліся суха. Камунальнікі своечасова ўсвядомілі, што трэба ціснуць на самыя слабыя пазіцыі лесаахоўнай спартыўнай дружыны і здолелі перамагчы. У астатніх дзвюх сустрэчах групы калектыў Капцэвіцкай сярэдняй школы не пакінуў шанцаў апанентам.

У групе “Б” роўных не было валейбалістам Нацыянальнага парку “Прыпяцкі”, якія разабраліся спачатку з гімназіяй горада Петрыкава, а потым і з саставам РАНС. У спаборніцтве паміж гімназістамі і выратавальнікамі перамог вопыт апошніх.
Група “В” абяцала быць больш цікавай, бо тут сабраліся адносна роўныя па ўзроўні каманды. Але з такім бачаннем сітуацыі былі не згодныя прадстаўнікі Петрыкаў-скай ЦРБ, што планамерна перамаглі каманду РАУС і Петрыкаў-скага РайЦГіЭ. Гульня паміж праваахоўнікамі і супрацоўнікамі санітарнай службы скончылася на карысць міліцыянераў.

Фінальная серыя пачалася з прынцыповага супрацьстаяння паміж дружынамі нацпарку і Капцэвіцкай школы. Большасці было зразумела, што менавіта гэтая сустрэча з’яўляецца гульнёй за чэмпіёнскі тытул, бо медыкі наўрад ці змаглі б нешта супрацьпаставіць гэтым камандам.

У першай партыі перамаглі прадстаўнікі ўстановы адукацыі, але супрацоўнікі “Прыпяцкага” без бою не здаваліся і ў другой палове назіраліся тыя ж “арэлі”: наперад выходзіў адзін калектыў, потым яго даганяў і абганяў другі. Напружанне нарастала і невядома, чым бы мог скончыцца матч, калі б нацпарк, што вёў у ліку, не скарыстаўся вымушанай заменай з-за траўмы аднаго са сваіх форвардаў. Здольнасці каманды відавочна зменшыліся і валейбалісты з Капцэвічаў планамерна дажалі апанентаў.
Валейбалісты ЦРБ чакана аказаліся слабейшымі за сапернікаў і, на жаль, не здолелі здзівіць. У выніку медыкі занялі трэцяе месца, другая прыступка п’едэстала засталася за Нацыянальным паркам “Прыпяцкі”, а перамогу ў чэмпіянаце раёна святкавалі спартсмены Капцэвіцкай сярэдняй школы.

Арцём ГУСЕЎ, фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о