7 мая, у двары Капаткевіцкай сярэдняй школы было шматлюдна – перад грамадскасцю была адкрыта памятная дошка ў гонар ураджэнца Капаткевічаў Валянціна Іванавіча Ваяводы. Мічман загінуў, выконваючы вайсковы абавязак у час аварыі на атамнай падводнай лодцы Паўночнага флоту “К-27” у 1968 годзе.

Памятная дошка ў гонар землякаУшанаваць памяць земляка прыйшлі родныя падводніка, прадстаўнікі адміністрацыі раёна і пасёлка, члены “Беларускага саюза ваенных маракоў”, настаўнікі і вучні школы.
З прамовай перад прысутнымі выступіла намеснік кіраўніка раёна Святлана Сянько, якая адзначыла, што памяць для беларусаў заўсёды з’яўлялася нацыянальнай рысай характару і асабліва гэта адчуваецца якраз напярэдадні Дня Вялікай Перамогі.
Шчырыя словы гучалі ад кіраўніка грамадскай арганізацыі “Таварыства ваенных маракоў”, капітана другога рангу Валерыя Халадзіліна. Мужчына ўзгадаў часы службы ў Савецкай Арміі і адзначыў, што беларусаў на флоце заўсёды любілі за іх працавітасць, шчырасць, адданасць справе. І нездарма Беларусь, зусім не марская дзяржава, падарыла Ваеннаму Флоту многіх капітанаў і адміралаў.

З самымі шчырымі пажаданнямі выступіла перад землякамі і гасцямі-маракамі дэпутат Петрыкаўскага раённага Савета дэпутатаў, дэлегат VI Усебеларускага народнага сходу Ядвіга Суботка. Жанчына шчыра падзякавала ўсім, хто здабыў і захоўвае мір дзеля нашага шчаслівага жыцця.
Пасля адкрыцця дошкі людзі паняслі да яе кветкі, якіх было сапраўды многа. Прагучаў гімн і цырымонія скончылася. Усіх прысутных запрасілі ў школьную актавую залу.

Там перад гледачамі з вучэбна- даследчай работай “Гісторыя падводнай лодкі К-27 у лёсе майго дзядулі” выступіла траюрадная пляменніца Валянціна Ваяводы, вучаніца 7 Б класа Валерыя Белая.

Ад дзяўчынкі мы даведаліся, што Валянцін Іванавіч нарадзіўся ў Капаткевічах у 1942 годзе. Скончыўшы мясцовую школу, хлопец быў прызваны ў рады ВМФ СССР у 1962 годзе. Трапіў служыць на падводную лодку “К-27” і пасля тэрміновай службы вырашыў застацца на звыштэрміновую. Неузабаве чарговы 4-гадовы тэрмін заканчваўся. Вяртання Валянціна дадому, на той час мічмана падводнага атамахода, чакалі блізкія, але адбылося страшнае… У выніку аварыі на атамнай падводнай лодцы экіпаж атрымаў унушальныя дозы радыяцыі. У выніку 9 чалавек загінула ад промневай хваробы ў бліжэйшыя дні пасля аварыі. Валянціна Ваяводу прывязлі ў труне ў суправаджэнні аркестра. Зразумела, падрабязнасці здарэння і гібелі маракоў ніхто не вызначаў. Нават зараз пра аварыю вядома па самых агульных звестках.

Памятная дошка ў гонар земляка Памятная дошка ў гонар земляка Услед за дзяўчынкай са словамі ўдзячнасці выступілі родныя Валянціна Іванавіча. Кіраўнік грамадскай арганізацыі “Таварыства ваенных маракоў” Валерый Халадзілін падзякаваў калектыву навучальнай установы за годнае патрыятычнае выхаванне падрастаючага пакалення.
Кіраўнік Мінскай абласной арганізацыі таварыства Аляксандр Мачайкін выступіў перад прысутнымі з прамовай пра важнасць захавання гісторыя Вялікай Айчыннай вайны ад фальсіфікацый. У падарунак школе маракі перадалі некалькі кніг.
Урачыстасць скончылася. На фасадзе школы сваё ганаровае месца заняла памятная дошка, а гэта значыць, што кожны вучань будзе ведаць свайго земляка-героя.

Памятная дошка ў гонар земляка Памятная дошка ў гонар земляка Памятная дошка ў гонар земляка Памятная дошка ў гонар земляка Памятная дошка ў гонар земляка Памятная дошка ў гонар земляка Памятная дошка ў гонар земляка

Арцём ГУСЕЎ, фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о