У пятніцу, 16 верасня, зала Ляскавіцкага СДК была амаль поўнай. Павіншаваць адзін аднаго з прафесійным святам – Днём работніка лесу, наведаліся супрацоўнікі Нацыянальнага парку “Прыпяцкі”.

Урачыстасць распачалася з прамовы генеральнага дырэктара нацыянальнага парку Юрыя Апановіча, які, апрача слоў падзякі і пажаданняў здароўя і мірнага неба, акрэсліў задачы, што паўстаюць перад калектывам: “Лес для Беларусі быў і застаецца нацыянальным багаццем, якое мы павінны не толькі захаваць, але і памножыць. З гэтай прычыны нам трэба прывіваць любоў да навакольнага асяроддзя ўсім грамадзянам, пачынаючы літаральна з дзіцячага ўзросту. Менавіта такім чынам мы зможам выхаваць і новае пакаленне работнікаў лесаахоўнай галіны, бо без рэзерву кадраў няма будучыні. Здаецца, варта асабліва павіншаваць з Днём работніка лесу нашых маладых спецыялістаў, якія адзначаюць прафесійнае свята ўпершыню. Дарэчы, штогод у калектыў прыходзіць каля двух-трох дзясяткаў маладых супрацоўнікаў і наша задача стварыць умовы для іх камфортнага жыцця, прафесійнага развіцця і, канешне, замацаваць іх на першым месцы працаўладкавання. Разам з тым, мы не можам забываць і ветэранаў нашага прадпрыемства, якім, пры неабходнасці, Нацыянальны парк “Прыпяцкі” заўсёды падставіць надзейнае плячо”, – адзначыў Юрый Аляксандравіч.
Па словах кіраўніка нацпарку, нельга не заўважыць жорсткія рэаліі, якія дыктуе санкцыйны час. Але пры ўсіх цяжкасцях удалося захаваць калектыў. Рухаючыся наперад, трэба пераглядаць некаторыя падыходы да работы, арганізацыі працы і карыстання сыравіннымі і матэрыяльнымі рэсурсамі. Галоўнымі прынцыпамі для “Прыпяцкага” павінны стаць эканамічнасць, рацыянальнасць і тэхналагічная дысцыплінаванасць.
Да віншаванняў далучыліся галоўны інжынер прыродаахоўнай установы Васіль Галавач, галоўны ляснічы Яўгеній Рэўт і старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі Таццяна Новікава. Шмат спецыялістаў атрымалі ўзнагароды за плённую працу і адданасць прафесіі. Урачыстасць была аздоблена творчымі падарункамі ўдзельнікаў самадзейнасці Нацыянальнага парку “Прыпяцкі”.
Калектыў рэдакцыі далучаецца да віншаванняў і выказвае ўдзячнасць прадстаўнікам прыродаахоўнай галіны за іх нялёгкую, але карысную і высакародную працу.

Арцём ГУСЕЎ, фота аўтара.
Не толькі захаваць,  але і памножыць Не толькі захаваць,  але і памножыць Не толькі захаваць,  але і памножыць Не толькі захаваць,  але і памножыць Не толькі захаваць,  але і памножыць Не толькі захаваць,  але і памножыць Не толькі захаваць,  але і памножыць Не толькі захаваць,  але і памножыць Не толькі захаваць,  але і памножыць Не толькі захаваць,  але і памножыць Не толькі захаваць,  але і памножыць Не толькі захаваць,  але і памножыць Не толькі захаваць,  але і памножыць Не толькі захаваць,  але і памножыць Не толькі захаваць,  але і памножыць Не толькі захаваць,  але і памножыць Не толькі захаваць,  але і памножыць Не толькі захаваць,  але і памножыць Не толькі захаваць,  але і памножыць Не толькі захаваць,  але і памножыць Не толькі захаваць,  але і памножыць

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о