У храм Свяціцеля Мікалая Цудатворца прыбудзе сакральная святыня Беларусі

Да 1030-годдзя Праваслаўя на беларускіх землях і 30-годдзя адраджэння Тураўскай епархіі 24 верасня ў храм Свяціцеля Мікалая Цудатворца горада Петрыкава прыбудзе сакральная святыня Беларусі – узноўлены крыж Кірылы Тураўскага, арыгінал якога быў страчаны ў 12 стагоддзі.
Жадаючыя пакланіцца святыні могуць наведаць храм 24 верасня з 17 да 20 гадзін і 25 верасня з 8 да 14 гадзін.
Боскую літургію 25 верасня ў гонар святкавання юбілейных дат узначаліць епіскап Тураўскі і Мазырскі Леанід у саслужэнні духавенства Петрыкаўскага благачыння.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о