Дзень народнага адзінства, што адзначаўся 17 верасня, прайшоў у Петрыкаве цікава і насычана.

Праз памяць у будучыню

Сярод разнастайных мерапрыемстваў адметным стаў патрыятычны аўтамабільны прабег пад назвай “Дарогамі пераможцаў”, што прайшоў па маршруце: горад Петрыкаў – вёска Навасёлкі – гарадскі пасёлак Капаткевічы – вёска Людзвіноў.
Кожны пункт аўтапрабегу меў сваю адметнасць. Так, першы прыпынак у вёсцы Навасёлкі – дом-музей Дзеда Талаша, дзе гасцей пачаставалі юшкай і духмяным хлебам, пазнаёмілі з вехамі біяграфіі знакамітага земляка-партызана і прадэманстравалі, як жыў Васіль Ісакавіч.
Далей удзельнікі на ўпрыгожаных машынах са сцягамі Беларусі накіраваліся ў Капаткевічы. Тут быў арганізаваны мітынг ля помніка землякам, што загінулі ў час Вялікай Айчыннай вайны. Прысутнічалі на сустрэчы вучні і настаўнікі Капаткевіцкай школы, прадстаўнікі працоўных калектываў, жыхары пасёлка. Сваё выступленне падрыхтавалі артысты гарадскога Дома культуры, якія выканалі кранальныя песні, выказалі словы падзякі тым, хто сёння памятае пра подзвіг нашых продкаў у часы Вялікай Айчыннай вайны. Затым удзельнікі сустрэчы высадзілі сімвалічную Алею адзінства каля гарадскога Дома культуры.
Каўпак-гара знакамітая сярод жыхароў Петрыкаўшчыны святой крыніцай. Вада, прабіваючыся на паверхню, праходзіць пад зямлёй некалькі слаёў фільтравых парод, якія цалкам яе ачышчаюць. На гэтым пункце аўтамабілісты змаглі адпачыць, падыхаць свежым паветрам, акунуцца ў атмасферу духоўнасці і паслухаць мясцовыя легенды.
Апошнім прыпынкам у праграме стаў помнік ахвярам фашызму ў вёсцы Людзвіноў. Удзельнікі аўтапрабегу – грамадскія актывісты, кіраўнікі ўстаноў, арганізацый, прад-прыемстваў раёна, грамадскіх аб’яднанняў – усклалі да сімвалу народнай памяці вянкі і кветкі. Прысутныя ўшанавалі памяць загінулых хвілінай маўчання.
Чаму дзень нацыянальнага адзінства важны для краіны? Новае дзяржаўнае свята, уведзенае ўказам Прэзідэнта, – гэта непасрэдная спасылка на гістарычны этап аб’яднання беларускіх земляў у 1939 годзе. Свята прызвана аб’яднаць беларускі народ і дапамагчы яму стаць яшчэ больш моцным для таго, каб абараніць сваё права на незалежнасць, быць адным цэлым перад знешнімі выклікамі і пагрозамі.

Наталля ПЕТРУШЭНКА.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о