У ЦРБ адкрыўся кабінет рэнтгенакамп’ютарнай дыягностыкі

0
1431

Павіншаваць жыхароў раёна з важнай падзеяй у галіне аховы здароўя ў Петрыкаў прыбылі намеснік старшыні аблвыканкама Андрэй Конюшка, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь, старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па заканадаўстве і дзяржаўнаму будаўніцтву Міхаіл Русы, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь, старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Сяргей Сівец, старшыня Камітэта эканомікі абл-выканкама Ігар Аслюк, дырэктар Петрыкаўскага рудаўпраўлення ААТ “Беларуськалій” Юрый Пятроўскі. Прымалі высокіх гасцей старшыня райвыканкама Аляксандр Кохан і выконваючая абавязкі галоўнага ўрача “Петрыкаўскай ЦРБ” Людміла Занкевіч.

У прывітальным слове намеснік старшыны аблвыканкама Андрэй Конюшка павіншаваў жыхароў Перыкаўшчыны са святамі: “Дзякуючы агульнай шчырай працы і дапамозе ААТ “Беларуськалій” Петрыкаўшчына робіць чарговы крок да развіцця і ваш райцэнтр становіцца перспектыўнейшым горадам.

За кошт спонсарскіх сродкаў “Беларуськалія”, а гэта ка-ля 825 тысяч рублёў, было мадэрнізавана памяшканне для рэнтгенакамп’ютарнай дыягностыкі, а фінансаванне рэспубліканскага бюджэту дазволіла набыць рэнтген-камп’ютэрны тамограф на 64 зрэзы коштам амаль 1 мільён 300 тысяч рублёў.

Гэта 24-ты тамограф у вобласці. Кіраўніцтва рэгіёна надае вялікую ўвагу галіне аховы здароўя і справе дыягностыкі ў прыватнасці”.Пасля прамовы намеснік старшыні аблвыканкама ўручыў выконваючай абавязкі галоўнага ўрача “Петрыкаўскай ЦРБ” Людміле Занкевіч сертыфікат на 150 тысяч рублёў на правядзенне рамонтных работ ва ўстанове аховы здароўя.

У сваім звароце да прысутных Міхаіл Русы падкрэсліў: “У час пандэміі мы ўсе маглі пераканацца, як нашыя ўрачы з годнасцю выконвалі свае абавязкі і літаральна здзейснілі подзвіг у справе выратавання чалавечых жыццяў. Зараз жа мы можам бачыць, як развіваецца наша краіна: працуе эканоміка, дзякуючы чаму выдаткоўваюцца сродкі на паляпшэнне якасці нашага жыцця.

Кіраўнік краіны Аляксандр Лукашэнка адзначаў: што жыхары Гомельшчыны – гэта соль беларускай зямлі, а соль, зямля, хлеб і любоў – гэта аснова”.

Старшыня райвыканкама Аляксандр Кохан адзначыў: “Сённяшняя падзея падобная на свята, якога мы ўсе з нецярпеннем чакалі.

Да гэтага дня, каб прайсці планавае даследаванне на камп’ютарным тамографе, жыхарам Петрыкаўшчыны даводзілася ехаць у суседнія раёны. Зараз мы будзем мець магчымасць праводзіць неабходную дыягностыку ў роднай бальніцы, што дазваляе дэталёва ацаніць стан органаў і тканак і выявіць паталогіі на ранніх стадыях, што, бясспрэчна, неабходна для захавання здароўя і жыцця нашага насельніцтва.

Дазвольце выказаць шчырыя словы падзякі Гомельскаму абласному выканаўчаму камітэту, міністэрству аховы здароўя, кіраўніцтву ААТ “Беларуськалій”, спонсарам і будаўнічым арганізацыям”.

Мерапрыемства працягнулася ўручэннем сімвалічнага ключа ад кабінета Людміле Занкевіч. Пасля чаго прысутныя атрымалі творчыя падарункі ад мясцовых артыстаў і азнаёміліся ў кабінетам рэнтгенкамп’ютарнай дыягностыкі і дадатковымі памяшканнямі.

Арцём ГУСЕЎ, фота аўтара.

 

У ЦРБ адкрыўся кабінет рэнтгенакамп’ютарнай дыягностыкі

У ЦРБ адкрыўся кабінет рэнтгенакамп’ютарнай дыягностыкі У ЦРБ адкрыўся кабінет рэнтгенакамп’ютарнай дыягностыкіУ ЦРБ адкрыўся кабінет рэнтгенакамп’ютарнай дыягностыкіУ ЦРБ адкрыўся кабінет рэнтгенакамп’ютарнай дыягностыкіУ ЦРБ адкрыўся кабінет рэнтгенакамп’ютарнай дыягностыкіУ ЦРБ адкрыўся кабінет рэнтгенакамп’ютарнай дыягностыкіУ ЦРБ адкрыўся кабінет рэнтгенакамп’ютарнай дыягностыкіУ ЦРБ адкрыўся кабінет рэнтгенакамп’ютарнай дыягностыкіУ ЦРБ адкрыўся кабінет рэнтгенакамп’ютарнай дыягностыкіУ ЦРБ адкрыўся кабінет рэнтгенакамп’ютарнай дыягностыкіУ ЦРБ адкрыўся кабінет рэнтгенакамп’ютарнай дыягностыкі

У ЦРБ адкрыўся кабінет рэнтгенакамп’ютарнай дыягностыкі У ЦРБ адкрыўся кабінет рэнтгенакамп’ютарнай дыягностыкі

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о