На абласным навагоднім балі 50 лепшым навучэнцам, якія дабіліся вышынь у інтэлектуальнай і творчай дзейнасці, Іван Крупко ўручыў штогадовыя прэміі Гомельскага аблвыканкама. У ліку ўзнагароджаных – трое вучняў гімназіі: Кірыл Грыцкевіч, Аляксандра Булава і Вікторыя Домніч.

Шчыра прывітаў удзельнікаў урачыстасці старшыня аблвыканкама Іван Крупко.
“Для раскрыцця талентаў у нашай вобласці і ў нашай роднай Беларусі створаны ўсе ўмовы. І гэты абласны навагодні баль – падарунак за вашу стараннасць, працавітасць, выдатную вучобу, клапатлівае стаўленне да навакольных людзей і да нашай краіны, – пазначыў Іван Іванавіч.

Зрабіў Іван Крупко акцэнт і на тым, што менавіта на моладзь ускладаюцца вялікія спадзяванні. “Ваш час – светлая будучыня вас і нашай краіны, асновы якога фарміруем сёння мы, а вам яе развіваць і ўмацоўваць”, — упэўнены кіраўнік вобласці.

Ён пажадаў дзяўчатам і юнакам поспехаў, здароўя, энергіі, дасягнення пастаўленых высакародных мэт у імя працвітання Гомельскага краю, усёй Беларусі.
Між іншым, сёлета запрашэнне на абласны навагодні баль атрымалі 70 старшакласнікаў з усіх куткоў вобласці. Кожны з іх – чалавек творчы, актыўны, захоплены, ініцыятыўны.

Пад гукі паланэза ў залу грамадска-культурнага цэнтра ўвайшлі цудоўныя лэдзі ў святочных сукенках і галантныя джэнтльмены ў строгіх касцюмах.
Петрыкаўшчыну ў танцавальным карагодзе прадстаўлялі Ганна Ганчар і Кірыл Грыцкевіч.

Віншуем хлопчыкаў і дзяўчынак і іх педагогаў з такой высокай ацэнкай іх заслуг і перамог на розных этапах алімпіяд, у творчых конкурсах і конкурсах даследчых работ.

Галіна КАЗАК.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о