У Гомельскай вобласці ўжо акрэдытаваны больш як 280 наглядальнікаў на адзіны дзень галасавання. Такую лічбу агучыў журналістам старшыня Гомельскай абласной выбарчай камісіі Пётр Кірычэнка пасля чарговага паседжання абласной камісіі. Што да Петрыкаўшчыны, то, па інфармацыі старшыні Петрыкаўскай раённай выбарчай камісіі Кацярыны Бекарэвіч, па стане на 22 снежня ў раёне акрэдытаваны 21 наглядальнік.
Старшыня камісіі нагадала: з 17 снежня стартавала вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты. “Яно будзе праходзіць да 15 студзеня ўключна. Вылучаць кандыдатаў маюць права зарэгістраваныя ў Беларусі палітычныя партыі, працоўныя калектывы, грамадзяне шляхам збору подпісаў. “На сённяшні дзень у Петрыкаўскую раённую выбарчую камісію не паступалі дакументы для рэгістрацыі кандыдатамі ў дэпутаты”, – паведаміла ў час размовы старшыня раённай выбарчай камісіі Кацярына Бекарэвіч.

Галіна КАЗАК, фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о