І адпачыць, і зарабіць

0
427

Мы ўжо адзначалі раней у артыкулах, што арганізацыя летняй занятасці вучняў – гэта не толькі аздараўленне, аднаўленне творчага патэнцыялу, пашырэнне кругагляду, а і працоўнае выхаванне, прафілактыка правапарушэнняў непаўналетніх. Нягледзячы на тое, што летні адпачынак падыходзіць да завяршэння, падлеткі ў рамках другаснай занятасці працягваюць працаваць на карысць сябе і ўстановы адукацыі.

І адпачыць, і зарабіць

Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце сярэдняй школы № 1 Марына Жукавец расказала, што гэты сезон ужо 7-мы па ліку, калі ва ўстанове арганізавана другасная занятасць дзяцей. “Дзякуючы таму, што ўпраўленнем па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Петрыкаўскага райвыканкама былі выдзелены грашовыя сродкі, нашы вучні змаглі пашыць пасцельную бялізну для Капцэвіцкага дома-інтэрната.

Днямі скончыў працу працоўны атрад для хлапчукоў. Пад кіраўніцтвам настаўніка па працоўным навучанні Уладзіміра Рога юнакі падрыхтавалі для школы стэнды, якія хутка ўпрыгожаць калідоры школы. Займацца пашывам пасцельнай бялізны для нашай установы дзеці пачнуць з 17 жніўня – гэта ўжо трэці праект за сезон. Кіраўнік атрада Наталля Юркавец добра ведае сваю справу, ад таго і жадаючых дзяўчынак пайсці да яе шмат. Калі ў першых двух праектах у кожным атрадзе было задзейнічана па 10 навучэнцаў, то ў апошнім – 15 чалавек”, – удакладніла Марына Міхайлаўна.

Вучні такім фарматам заробку задаволены. Пагадзіцеся, за 10 працоўных дзён атрымаць каля 120 беларускіх рублёў, асабліва калі праца накіравана для сваёй жа ўстановы, – выдатны вынік узаемадзеяння дарослых і падлеткаў. Па словах некаторых маладых работнікаў, грашовыя сродкі яны плануюць рэалізаваць на пакупку школьных прылад да навучальнага сезону.

Наталля ПЕТРУШЭНКА.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о