Выпускнікі гімназіі адзначылі канец навучальнага года

0
703

Апошні званок сёння празвінеў у гімнізіі. Па добрай традыцыі на ўрачыстасці былі адзначаны вучні, што на працягу года баранілі гонар сваёй навучальнай установы і займалі прызавыя месцы на конкурсах, алімпіядах і спаборніцтвах рознага ўзроўню.

Асабістая ўвага на апошнім званку была нададзена выпускнікам, якія, у сваю чаргу, дзякавалі настаўнікам. Зразумела, не абышлося без школьнага вальса, кветак і паветраных шароў. Творчы падарунак арганізавалі і бацькі выпускнікоў, выканаўшы кранальныя песні.

Са словамі віншавання выступіла намеснік старшыні райвыканкама Святлана Сянько, яна пажадала вучням паспяхова крочыць і надалей у жыцці, не забываць родную Петрыкаўшчыну!

«Паспяховай здачы экзаменаў, аптымізму, упэўненасці ў здзяйсненні жаданняў, добрага летняга адпачынку і моцнага здароўя. Наперадзе вас чакае атрыманне атэстата. А далей перад кожным з вас новыя дарогі: уступная кампанія, вучоба і дарослае жыццё! Дамагайцеся сваіх мэтаў, ведайце дакладна, чаго вы хочаце ад жыцця! Хочацца падзякаваць педагогам, якія падрыхтавалі пераможцаў конкурсаў і фестываляў — Аляксандра Будніка, Галіну Туравец, Аляксандра Дарошку, Вольгу Марцынкевіч, Ірыну Рагалевіч, Мчэдлаву Людмілу, Стрэйзман Валянціну, Ганну Урбанчык і многіх іншых!» — сказала намеснік старшыні райвыканкама.

Святлана Уладзіміраўна зрабіла актуальны падарунак установе: уручыла кнігу «Генацыд беларускага народы ў гады Вялікай Айчыннай вайны» дырэктару гімназіі.

Выпускнікі гімназіі адзначылі канец навучальнага года Выпускнікі гімназіі адзначылі канец навучальнага года Выпускнікі гімназіі адзначылі канец навучальнага года Выпускнікі гімназіі адзначылі канец навучальнага года Выпускнікі гімназіі адзначылі канец навучальнага года Выпускнікі гімназіі адзначылі канец навучальнага года Выпускнікі гімназіі адзначылі канец навучальнага года Выпускнікі гімназіі адзначылі канец навучальнага года Выпускнікі гімназіі адзначылі канец навучальнага года Выпускнікі гімназіі адзначылі канец навучальнага года Выпускнікі гімназіі адзначылі канец навучальнага года Выпускнікі гімназіі адзначылі канец навучальнага года Выпускнікі гімназіі адзначылі канец навучальнага года Выпускнікі гімназіі адзначылі канец навучальнага года Выпускнікі гімназіі адзначылі канец навучальнага года Выпускнікі гімназіі адзначылі канец навучальнага года

Выпускнікі гімназіі адзначылі канец навучальнага года

 

Наталля ПЕТРУШЭНКА.

Фота аўтара

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о