Узгадваючы 2020 год, я шчыра здзіўляўся, як некаторыя грамадзяне бестурботна адносіліся да ўласнага здароўя, грэбуючы правіламі эпідэміялагічнай бяспекі. Тады можна было пачуць: “Колькі зверху адлічана, столькі і пражывеш…”. Ці яшчэ штосьці такога кшталту. Але ў большай сваёй масе насельніцтва клапацілася пра здароўе: людзі насілі маскі, карысталіся санітайзерамі, трымалі сацыяльную дыстанцыю. З цягам часу з’явіліся прышчэпкі і, кажучы шчыра, вялікімі намаганнямі медработнікаў і кіраўнікоў устаноў, прадпрыемстваў, арганізацый, працэнт атрымаўшых вакцыну пачаў расці. На жаль, хвароба пакінула пра сябе горкія напаміны – не ўсё здолелі з ёй справіцца. Акрамя таго, з-за мутацыі з’яўляюцца новыя штамы вірусу – часцяком меней заўважныя, але больш небяспечныя.

Насцярожанасць прайшла,  а вірус – неЗдавалася б, пасля вядомых падзей хіба не кожны можа правесці лекцыю пра важнасць захавання мераў эпідэміялагічнай бяспекі, ды і на антысэптыкі ў крамах мы ўжо машынальна звяртаем увагу. Але… Людзі ў масках зараз зноў здзіўляюць грамадства, чэргаў на рэвакцынацыю не назіраецца, ды і перажытыя хвалі каранавіруса нібы выклікаюць у большасці палёгку, маўляў, перажыў першыя два гады – перажыву і астатнія.

Нас болей не пужае верасень, хоць усе добра разумеюць: школьнікі і студэнты маюць куды больш шансаў падчапіць вірус і разнесці яго сярод блізкіх. Усе ўсведамляюць, што восенню імунітэт менш устойлівы: за прастудамі, якія выклікаюць умовы вільготнага і халоднага надвор’я, у “чаргу” да чалавека становяцца ВРЗ і грып. Здароўе паслябляецца, небяспека пагрозы каранавірусам узмацняецца, але асаблівай заклапочанасці ў соцыуме незаўважыш.

Зразумела, сучасная напружаная сітуацыя ў суседніх краінах перацягнула на сябе акцэнты нашай увагі, ды і сусветная абстаноўка не пакідае ў людзей пачуцця спакою. Вядома, падставы хвалявацца ёсць, але ці варта на гэтым фоне забывацца пра ўласную эпідэміялагічную бяспеку, тым больш што алгарытм ахоўных мер даўно выпрацаваны і паказаў сваю надзейнасць – варта наўпрост звярнуцца ва ўстанову аховы здароўя.

Усё вышэй адзначанае – не байка, ды і я далёка не мараліст. Але ў мяне ёсць сакавітая мараль. Неяк увесну, калі маразы адышлі, а інфармацыйная прастора поўнілася паведамленнямі пра біялагічную зброю, я выпадкова стаў сведкай адной размовы. Субяседнікі – мужчыны перадпенсійнага ўзросту, на першы погляд непрацуючыя, на добрым падпітку разважалі на злабадзённыя тэмы. Адзін казаў другому, што прышчэпкі ад каранавіруса – глупства, тым больш што пасля працэдуры нельга ўжываць алкаголь. Іншы, нібы падтрымліваючы, працягваў тэму: “Кавід – гэта дробязь, мяне больш хвалюе біялагічныя лабараторыі! Гэта ж такая знішчальная зброя: а ні выбуху не пачуеш, ні агні, ні дыму…”. Праз некалькі імгненняў сябрукі ўжо прызнаваліся адзін аднаму ў павазе. Першы даў таварышу “дабіць” недакурак, пасля чаго намеры ва ўзаемапавазе завяршыліся моцным пацалункам. Абодва мужчыны ўрэшце даведаліся, што дробязь, у вобразе каранавірусу, таксама не мае ні водару, ні колеру.

Дык вось, мае даражэнькія чытачы, разважаць і спрачацца можна і пра экалагічныя бедствы, і пра сусветныя пагрозы, галоўнае, каб твая ўласная прастора была максімальна абаронена. Беражыце сябе.

Арцём ГУСЕЎ.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о