На мінулым тыдні адбылася сустрэча намесніка старшыні райвыканкама Святланы Сянько  з калектывам Бабуніцкай сярэдняй школы. Тэма сустрэчы – “Гісторыя беларускай дзяржаўнасці – аснова грамадска-патрыятычнага выхавання насельніцтва”.

Актыўна пра важнаеТаксама на сустрэчы абмеркавалі пытанні сацыяльна-эканамічнага развіцця Петрыкаўшчыны за бягучы год, неабходнасць бустэрнай вакцынацыі супраць інфекцыі COVID-19 сярод дарослага насельніцтва і вакцынацыі сярод дзяцей, прафілактыкі кіберзлачыннасці. У час мерапрыемства была нададзена ўвага пытанням адукацыі. Намеснікам старшыні, сумесна з педагогамі, абмяркоўвалася прафарыентацыйная работа ва ўстанове для паступлення выпускнікоў на спецыяльнасці запатрабавальныя ў раёне. Не засталіся ў баку тэмы, якія знаходзяцца на пастаянным кантролі і патрабуюць асаблівай увагі: прафілактыка злачынстваў і правапарушэнняў сярод непаўналетніх, арганізацыя вольнага часу дзяцей.
У час дыялогу ад прысутных паступалі пытанні, на якія былі дадзены спецыялістамі кампетэнтныя адказы. Асноўныя з іх тычыліся вакцынацыі, якасці пітной вады, арганізацыі харчавання педагогаў. Пасля мерапрыемства ў прысутных была магчымасць задаць хвалюючыя пытанні.

Святлана СОБАЛЕВА.

 

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о