Узмацненне сацыяльных гарантый

Беларускія дэпутаты ў першым чытанні прынялі праект закона, які датычыцца ветэранаў.

У дакуменце катэгорыя беларусаў, якія былі ўзнагароджаны ордэнамі або медалямі СССР умоўна падзелена на тых, хто атрымаў узнагароды за бездакорную воінскую службу ў тыле і тых, хто атрымаў іх за самаадданую працу ў тыле. Першыя прыраўноўваюцца да ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, ім прадастаўляюцца пэўныя гарантыі. У прыватнасці, павышаецца штомесячная надбаўка да пенсіі з 50 да 250 працэнтаў, матэрыяльная дапамога на аздараўленне, калі чалавек не можа прайсці яго ў санаторыі. Для прадстаўнікоў другой падкатэгорыі будзе павышана надбаўка да пенсіі з 50 да 100 працэнтаў мінімальнай пенсіі па ўзросту.

Былыя вязні фашызму будуць забяспечаны бясплатнымі лекамі і тэхнічнымі сродкамі сацыяльнай рэабілітацыі. Акрамя таго, ім прадаставяць бясплатнае санаторна-курортнае лячэнне і аздараўленне. Таксама бясплатна яны змогуць карыстацца некаторымі паслугамі стаматалогіі. Закранулі новаўвядзенні і ветэранаў баявых дзеянняў на тэрыторыі іншых дзяржаў. Для тых з іх, хто атрымаў статус інваліда ў мірны час, на пяць гадоў зніжаецца пенсіённы ўзрост. Таксама яны забяспечваюцца бясплатнымі лекамі і тэхнічнымі сродкамі сацыяльнай рэабілітацыі. Акрамя таго, ім дадуць на бясплатнай аснове магчымасць прайсці санаторна-курортнае лячэнне і аздараўленне, скарыстацца некаторымі паслугамі стаматолага. Работнікам, якія накіроўваліся ў Афганістан у перыяд са снежня 1979 па снежань 1989 года, дадуць надбаўку да пенсіі. Яна складзе 100 працэнтаў мінімальнай пенсіі па ўзросту. Муж і жонка загінуўшых ваеннаслужачых калі яны не ўзялі новы шлюб, то, згодна з абноўленым законам, забяспечваюцца бясплатнымі лекамі. Таксама для іх прадугледжана бясплатнае санаторна-курортнае лячэнне і аздараўленне.

Стаўленне да гісторыі ў Беларусі асаблівае. А тым больш да суайчыннікаў, дзякуючы якім гісторыя нашай краіны працягваецца. Гэта бачна асабліва, калі праводзіш паралель з некаторымі постсавецкімі краінамі. Напрыклад, у краінах Балтыі склалася непрывабная сітуацыя з забеспячэннем годнага жыцця ветэранаў Другой сусветнай вайны. Паводле звестак маніторынгу, у Прыбалтыцы ўдзельнікам баявых дзеянняў не даецца ніякіх надбавак і льгот. Больш за тое, штомесячную даплату там атрымліваюць фармаванні так званых лясных братоў, якія ў гады Другой сусветнай змагаліся з Савецкім Саюзам на баку нацысцкай Германіі.
Беларускія ветэраны знахо-дзяцца пад апекай дзяржавы, якая гарантуе ім адпаведны пералік ільгот, клопат і павагу.

Святлана СОБАЛЕВА.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о