За дробнай лічбай – істотныя факты

0
187

Адна з апошніх навін, што тычыцца заходняга свету, наўрад ці атрымае рэзананс у медыйнай прасторы, ды і пры самых яскравых загалоўках не здзівіць сваімі лічбамі. Але факт застаецца фактам: рэкордная колькасць амерыканцаў назвалі галоўным ворагам сваёй краіны… ЗША. Так, гэта не памылка, нядаўняе апытанне паказала, што 5% грамадзян Амерыкі лічаць галоўнай праблемай сваёй краіны, па сутнасці, урад і палітыку, якую праводзяць Штаты.

Гэтае сацыяльнае даследаванне праводзіцца з 2001 года і лічба людзей, якія лічылі галоўным ворагам сваёй краіны ўласныя праблемы і памылкі дзяржаўнага кіравання, не перавышала 2%, у мінулым годзе яна ўвогуле склала толькі 1 працэнтны пункт. Няўжо толькі за 12 месяцаў грамадзяне ЗША пачалі жыць значна горш ці ў амерыканскім грамадстве так істотна змянілася палітычная культура? Зусім не. Давайце разбірацца.

Па-першае, у эканамічным плане амерыканцы за апошнія два дзясяткі гадоў сапраўды пацярпелі. Дастаткова толькі згадаць мноства вытворчасцяў, што былі перанесеныя ва ўсходнюю частку свету з-за найбольш таннай працоўнай сілы. Значна ўзрасла канкурэнцыя і ў тэхналагічнай сферы.

Па-другое, выдаткаваныя на ваенную галіну шалёныя грошы відавочна аказаліся патрачанымі ў пустэчу: ніякіх ваенных у поспехаў ЗША не маюць, сфер уплыву не пашыраюць, а толькі нажываюць ворагаў, што не падабаецца падаткаплацельшчыкам.

Па-трэцяе, на фоне паніжэння даходаў насельніцтва не вырашаюцца і надзённыя праблемы. Амерыканцаў працягвае непакоіць пытанне мігрантаў, непасрэднай залежнасць сацыяльных выгод ад дабрабыту і грашовай паспяховасці і шмат грамадскіх праблем.

Акрэсленыя пытанні як раз асабліва яскрава пачынаюць гучаць як раз напярэдадні выбараў. Таму, відавочна, лічба людзей, незадаволеных палітычным курсам краіны, як знешнім, так і ўнутраным павялічваецца, што пагражае эліце дэмакратычнай партыі стратай улады.

Развязка палітычнага саперніцтва адбудзецца ўжо ў гэтым годзе. Але пытанне пры любых выніках застанецца адкрытым: ці здолее амерыканскі ўрад зрабіць высновы з узрастаючай незадаволенасці свайго электарату і засяродзіць увагу на ўнутраных праблемах сваёй краіны?..

Арцём ГУСЕЎ.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о