Старшы інспектар сектара спорту і турызму Петрыкаўскага райвыканкама Алена Буракевіч распавяла пра аграсядзібы Петрыкаўшчыны.

Аграэкасядзібы  нашага раёна, якія яны?– Адназначна розныя, – канстатавала спецыяліст. – У кожнай з іх вас сустрэнуць з усёй душой і гасціннасцю Палескага краю. Кожная з аграэкасядзіб раёна, якіх у нас 12, па-свойму асаблівая.

У шматлікіх аграсядзібах вы зможаце атрымаць асалоду ад рыбалкі, наведаць лазню, паласавацца прадуктамі ўласнай вытворчасці.
Некаторыя з аграэкасядзіб размяшчаюцца паблізу ад нацыянальнага парку “Прыпяцкі” і арганізоўваюць розныя турыстычныя мерапрыемствы, сярод якіх паходы, пешыя і веласіпедныя прагулкі.

Напрыклад, гаспадар аграэкасядзібы “Сонечны бераг”, якая знаходзіцца ў вёсцы Галубіца, заўсёды рады прымаць турыстаў, якія вырашылі не толькі адпачыць на прыродзе, а і наведаць Нацыянальны парк.
Апроч культурнай асветы ёсць і іншыя віды арганізацыі вольнага часу. Актыўны адпачынак – арганізацыя рыбалкі і палявання, сплаваў па рацэ, катанне на лодках і катамаранах. Сямейны адпачынак – шпацыры на свежым паветры, наведванне лесу, збор грыбоў і ягад, купанне ў вадаёмах, экалагічна чыстая ежа, наведванне лазні і сауны, прыгатаванне шашлыка, настольныя гульні, караоке.

Беларускі агратурызм дазваляе адпачыць ад гарадской мітусні і правесці выхадныя з сям’ёй, не пераадольваючы пры гэтым вялізныя адлегласці.

Наталля ПЕТРУШЭНКА.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о