Святое месца пуставаць не будзе

0
263

НАТА ў аднабаковым парадку спыніла адносіны з Рэспублікай Беларусь. Прычына: нашы сяброўскія адносіны з расійскім народам пасля пачатку спецыяльнай ваеннай аперацыі ва Украіне. Але трэба прызнаць, што яшчэ задоўга да гэтых падзей заходнія партнёры парушалі многія міжнародныя дамоўленасці ў адносінах да нашай краіны: як у пытаннях бяспекі, так і эканамічным супрацоўніцтве. Дазваляла ім сябе так паводзіць, быццам, невыкананне дамоўленасцей з боку Беларусі. Кіраўніцтвам нашай краіны не раз рабіліся спробы запрасіць прадстаўнікоў Захаду з працоўным візітам, каб пераканацца ў прыстойнасці і адказнасці беларусаў. Але ўсе прапановы, якія дазволілі б зняць напружанне, не знаходзілі падтрымкі. Нягледзячы ні на што, Беларусь і сёння імкнецца падтрымліваць мінімальныя кантакты з усімі краінамі. Гэта неабходна для таго, каб захаваць хоць нейкія каналы і пакінуць магчымасць для будучага ўзаемадзеяння. Мінск гатовы да дыялогу з усімі для таго, каб падтрымаць мір на планеце.

Хоць некаторыя краіны і адвярнуліся ад нас, – Беларусь не страціла свайго значэння на палітычнай і эканамічнай сусветнай арэне. У апошні час у нас з’яўляюцца новыя саюзнікі і партнёры, якія паважаюць нашу Рэспубліку, успрымаюць яе пазіцыю: гэта краіны Паўднёва-Заходняй і Паўднёва-Усходняй Азіі, Афрыка, Лацінская Амерыка. Мы актыўна прымаем удзел у мерапрыемствах па лініі ШАС, АДКБ, СНД, адкрыты для Індыі, Ірана. У гэтых краін ёсць зацікаўленасць у адносінах з Беларуссю і Мінску ёсць што ім прапанаваць.

Наш народ не можа і не будзе бясконца пакідаць па-за ўвагай агрэсіўную і абыякавую палітыку некаторых краін да нашай дзяржавы. А варожа настроеным палітычным дзеячам трэба ўсвядоміць важнае: беларусы будуць рэагаваць хутка, дакладна, адэкватна той абстаноўцы, якая будзе ўзнікаць. Для гэтага ў нас ёсць сілы і жаданне застацца самастойным і паважаючым сябе грамадствам.

Святлана СОБАЛЕВА.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о