Нядзеля. Значная частка насельніцтва краіны яшчэ дрэмле, прысвячаючы свой законны выхадны адпачынку. У 1941 годзе было не да сну. Вораг уварваўся на нашыя землі і перад салдатамі стаяла галоўная задача – адстаяць Радзіму.

На Петрыкаўшчыне  рэканструіравалі бой 1941 года На Петрыкаўшчыне  рэканструіравалі бой 1941 года “Гісторыя – інструкцыя па эксплуатацыі краіны”, – пішуць гісторыкі. Сапраўды, сёння, памятаючы пра галоўны подзвіг нашага народа, мы проста абавязаны не толькі шанаваць памяць тых, хто аддаў жыцці ў імя выратавання Радзімы, але і прадухіліць падобнае.
З мэтай паказаць, якой страшнай была вайна, каля вёскі Бесядкі разгарнулася ваенна-гістарычная рэканструкцыя “Вогненнае лета 1941 года. Мазырскі ўмацаваны раён”.
Мерапрыемства было прымеркавана да 80-й гадавіны цяжкіх абарончых баёў у Палескай вобласці і ўмацаваных раёнах “Лініі Сталіна”.
Арганізавалі маштабную рэканструкцыю ваенна- гістарычны клуб “53-і мотастралковы полк НКВД” філіяла “Энергазбыт” РУП “Гомельэнерга” і Петрыкаўскі раённы выканаўчы камітэт.
Акцёрамі на полі бою выступілі ўдзельнікі ваенна-гістарычных клубаў Гомельшчыны, у іх ліку “Пошук”, “БМП”, “Памяць”.

На Петрыкаўшчыне  рэканструіравалі бой 1941 года На Петрыкаўшчыне  рэканструіравалі бой 1941 года На Петрыкаўшчыне  рэканструіравалі бой 1941 года На Петрыкаўшчыне  рэканструіравалі бой 1941 года На Петрыкаўшчыне  рэканструіравалі бой 1941 года На Петрыкаўшчыне  рэканструіравалі бой 1941 года На Петрыкаўшчыне  рэканструіравалі бой 1941 года
З прывітальным словам выступіў кіраўнік ВГК “53-і мотастралковы полк НКВД” Максім Буланчыкаў:
– Добры дзень, паважаныя таварышы! Так звярталіся да тых, каму хацелі прадэманстраваць вышэйшую ступень сяброўства. Мы цяпер з вамі таварышы па вялікай выдатнай мужнай гісторыі нашых продкаў. У іншых краінах свая гісторыя, і яны ганарацца ёю. Але наша з вамі гісторыя – яна вельмі цяжкая, забываць яе ні ў якім разе нельга. Для нас, рэканструктараў, сапраўдных фанатаў сваёй справы, важна паказаць маладому пакаленню тое, што было 80 гадоў таму.

Мы не зможам паказаць у дэталях, як было на самой справе, але прыкладна наблізіцца да тых часоў – магчыма. Палюбіце гісторыю так, як палюбілі яе мы, рэканструктары, гісторыкі і людзі сваёй краіны.
Максім Яўгенавіч расказаў, што рэканструкцыя паўтарае баі гарачага лета 1941 года, калі гітлераўскія войскі ў імклівым бліцкрыгу ўпер-ліся ў “Лінію Сталіна”.
Тут, ля чыгункі, ваявалі некалькі бронецягнікоў, 75-стралковая дывізія, маракі Пінскай флатыліі, 18-ты Жыткавіцкі пагранічны атрад супраць 15-ці тысяч салдат вермахта. Элітныя аўстрыйскія дывізіі тут не прайшлі. ДАКы трымалі тут 45 тысяч чалавек.
У Коржаўцы капітан-пагранічнік штыхом вінтоўкі Мосіна закалоў нямецкага кулямётчыка, які стрымліваў наступленне. Па нямецкіх данясеннях, пад Петрыкаўшчынай загінула больш за 1 000 фашыстаў.
Намеснік старшыні Петрыкаўскага райвыканкама Святлана Сянько выступіла з прамовай пра важнасць такіх мерапрыемстваў:
– 80-гадоў таму пачалася Вялікая Айчынная вайна. Рэканструкцыя тых падзей дае магчымасць акунуцца ў гісторыю, адчуць той боль і трагедыю, які перанёс наш беларускі народ.
Святлана Уладзіміраўна адзначыла актуальнасць падобных мера-прыемстваў для моладзі:
– Сёння ў вас ёсць унікальная магчымасць пабачыць на свае вочы, наколькі няпроста было савецкім салдатам выйграць вайну. Мы павінны шанаваць усё тое, чаго дамагліся беларусы за гэтыя восемдзесят гадоў і, абапіраючыся на перамогі продкаў, будаваць сваю шчаслівую, мірную і свабодную краіну.

ГІСТАРЫЧНАЯ ДАВЕДКА:
Будаўніцтва Мазырскага ўмацаванага раёна як фартыфікацыйнага збудавання пачалося ў 1930 годзе і скончылася ў 1938 годзе. Паласа абароны складала 128 кіламетраў ад Капаткевічаў да Лельчыц. Глыбіня абароны на асноўных напрамках дасягала 5-6 кіламетраў.
Ва ўмацаваным раёне было пабудавана больш за дзвесце ДАТаў. Некаторыя захаваліся да гэтага часу. Вакол аднаго з іх – № 263 – і раскруціўся рэканструяваны бой.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о