Чэмпіянат па футболе Петрыкаўскага раёна пераадолеў свой фарватар – шэсць гульняў першага круга размеркавалі сапернікаў паміж сабой наступным чынам: “Горад над Прыпяццю”, “Курыцічы”, “Гарняк” і “Ура-джай” мелі на сваіх рахунках 0, 3, 6 і 9 ачкоў адпаведна. У такой сітуацыі многае вырашаў як раз мінулы суботні гульнявы дзень. Чаму? Давайце разбірацца.

Барацьба пераходзіць  у сярэдзіну табліцыНапачатку турніра каманда Петрыкаўскага рудаўпраўлення “Гарняк” не здолела абыграць мацнейшага, як аказалася, свайго саперніка і саступіла каман-дзе ФСК “Ураджай” з мінімальным лікам 0:1. Абодвух астаніх сваіх апанентаў каманды перамаглі. І вось, напачатку другога круга, “Гарняку” трэба было браць рэванш не толькі з пункту гледжання маралі, але і каб аспрэчыць прытэнзіі “Ураджая” на шляху да чэмпіёнства.

Гульня была роўная, кожная каманда намагалася націскаць, да апошняга супрацьстаяла ў абароне. Шанцавала то адным, то другім – і матч завяршыўся нічыёй з лікам 2:2. “Ураджай” і “Гарняк” атрымалі па ачку.

У другой сустрэчы на поле выйшлі “Горад над Прыпяццю” і “Курыцічы”. Калі ў мінулы раз каманды скончылі матч з лікам 8:2 на карысць вяскоўцаў, то зараз у “гараджан” не атрымалася забіць ніводнага мяча. Апошнія, насупраць, паказалі надзвычай стабільную гульню і перамаглі з лікам 8:0.

Такім чынам, парадак каманд у турнірнай табліцы не змяніўся. Першымі, з 10-цю ачкамі, ідуць да перамогі ў чэмпіянаце футбалісты ФСК “Ураджай”. На другім радку трымаюцца “гарнякі”, што запісалі сабе ў залік 7 ачкоў. У спіну ім дыхаюць курыціцкія спартсмены з 6-цю ачкамі на рухунку, а замыкае спіс “Горад над Прыпяццю”, які пакуль не мае ачкоў чэмпіянату.

Адзначым, што інтрыга захоў-ваецца, бо і ў мінулы раз “Куры-цічы” не тое што паказалі цудоўную гульню супраць “Гарняка”, але і доўгі час вялі ў ліку. Чарговыя матчы адбудуцца ў рамках 5 тура Чэмпіяната раёна 14 жніўня на стадыёне “Прыпяць”.
У 16:30 на поле выйдуць каманды “Горад над Прыпяццю” і “Ураджай”. У 18 гадзін нас чакае найцікавейшая гульня паміж ФК “Курыцічы” і “Гарняком”. Усім футбола!

Арцём ГУСЕЎ.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о