Папярэдняе кансультаванне грамадзян перадпенсійнага ўзросту: праект “Ваша пенсійная справа: ведай свае правы і гарантыі”
Пенсійнай службай раёна праводзіцца папярэдняе кансультаванне, якое ўключае: тлумачэнне нормаў пенсійнага заканадаўства і ўмоў прызначэння пенсіі, працу з будучымі пенсіянерамі (за два гады да дасягнення ўзросту, які дае права на пенсію).
Своечасовая праца з будучымі пенсіянерамі забяспечыць прызначэнне і выплату пенсій у тэрмін, паколькі паўнату і якасць прадстаўленых дакументаў уплываюць на памер пенсіі і своечасовасць яе прызначэння.
У межах папярэдняга кансультавання спецыялісты ацэняць наяўныя дакументы, акажуць непрацуючаму заяўніку садзейнічанне ў накіраванні запытаў у архівы і ў дзяржаўныя органы замежных дзяржаў. У выпадку, калі заяўнік працуе, адпаведнае даручэнне будзе накіравана працадаўцу.
Запісацца на кансультацыю можна, звярнуўшыся непасрэдна ва ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Петрыкаўскага райвыканкама асабіста, па тэлефоне, альбо праз партал сацыяльнай абароны. Правядзенне кансультацый спецыялістамі запланавана таксама ў сельскіх Саветах і на прадпрыемствах раёнаў.
Запісацца на прыём можна па тэлефонах: 2-64-76, 2-11-09.
Па інфармацыі упраўлення па працы,
занятасцi i сацыяльнай абароне.








Оставить комментарий