Захаванне памяці – ключ да будучыні

0
35

Захаванне памяці – ключ да будучыні“У памяць аб мінулым для будучага” пад такой назвай прайшоў Тыдзень па грамадзянска-патрыятычнаму выхаванню ў Макарыцкай базавай школе.

Гэтыя дні былі насычаны падзеямі, эмоцыямі і глыбокім сэнсам, накіраваным на фарміраванне ў вучняў любові да Радзімы, павагі да гісторыі і разумення важнасці захавання памяці аб мінулых пакаленнях.

Самыя юныя навучэнцы прынялі ўдзел у віртуальным падарожжы “Родны свой край: любі і вывучай”, інфармацыйнай гадзіне “Беларусь памятае. Памятае кожнага”, акцыі “Гісторыя Перамогі ў маёй сям’і”. Цікава прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя розным аспектам патрыятызму. “З чаго пачынаецца памяць пра вайну” дазволіла вучням зразумець, як важна захоўваць памяць пра ваенныя падзеі. “Сімвалы Беларусі” дапамаглі дзецям пазнаёміцца з дзяржаўнымі сімваламі, іх значэннем і гісторыяй.

Падарожжа “Мая Радзіма – мая Беларусь” у форме сплаву ад Нацыянальнага парку “Прыпяцкі” стала незабыўнай прыгодай, якая паказала прыгажосць і веліч роднай прыроды. Таксама была арганізавана выстава малюнкаў “Кветкі Вялікай Перамогі”, дзе вучні змаглі выказаць свае эмоцыі і ўяўленні пра мір і Перамогу праз мастацтва.

Фотачэлендж “Сімвалы краіны – мой гонар” дазволіў вучням прадэманстраваць сваю любоў да Беларусі, паказваючы фотаздымкі з выявамі знакавых месцаў і сімвалаў краіны. Адзіныя ўрокі, прысвечаныя Дню Перамогі дазволілі глыбей асэнсаваць значэнне гэтага свята. Завяршэннем Тыдня грамадзянска-патрыятычнага выхавання сталі святочны канцэрт “Памяць сэрца” і мітынг каля брацкай магілы ў вёсцы Макарычы.

Кацярына Бельская, фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о