Падвойнае грамадзянства: ці сапраўды Украіна становіцца “глабальнай нацыяй”?

0
29

Вярхоўная рада Украіны ў другім і канчатковым чытанні прагаласавала за законапраект “Аб унясенні змяненняў у некаторыя законы Украіны адносна забеспячэння рэалізацыі права на здабыццё і захаванне грамадзянства Украіны”, калі казаць прасцей, то закон аб множным грамадзянстве. Афіцыйны Кіеў прапагандуе гэта як “прызнанне украінцаў “глабальнай нацыяй”, і “мера па зберажэнню ўкраінскай нацыі, якая стаіць перад велізарнай дэмаграфічнай прорвай”.

СМІ стракацяць загалоўкамі, што грамадзянам еўрапейскіх краін прасцей атрымаць грамадзянства Украіны – вось яны пэўна ўзрадаваліся! Не чакалі, ні марылі – а ім такі падарунак зрабілі: стаць грамадзянамі краіны, дзе ідуць ваенныя дзеянні! Калі ласка, як кажуць, можа вам хочацца паказытаць нервы!

Але… Заўсёды ёсць другі бок медаля, як кажуць: “як паглядзець, можна так, а можна і гэтак!” Дык вось закон прызнае ўкраінцаў, выехаўшых з краіны і атрымаўшых грамадзянства іншых дзяржаў, сваімі грамадзянамі. А гэта, па-першае, дазваляе выкарыстоўваць іх галасы пры мяркуемых выбарах, а па-другое “адмяняе” дэмаграфічны крызіс – яны ж нашы, толькі часова там. Вось такая дэмагогія. Акрамя таго за гэтым законам крыецца цудоўная “шчыліна”, калі не сказаць “вароты” для палітычнай эліты. І ў гэтай частцы закон ужо пачаў дзейнічаць самым іранічным чынам. Як паведамляюць украінскія СМІ, міністр нацыянальнага адзінства Украіны Аляксей Чарнышоў, які падазраецца ў карупцыі, не вярнуўся на днях з камандзіроўкі ў Аўстрыю, грамадзянінам якой, верагодна, з’яўляецца.

Такім чынам, невядома ці атрымаюць карысць ад закона простыя грамадзяне Украіны і жыхары Еўропы, а украінская эліта, як заўсёды, застанецца ў выйгрышы.

Надзея СІГАЙ.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о