Нядаўняя прагулка па вуліцы Акцябрскай выявіла трывожны факт.
Каля дома № 32, побач з праезнай часткай, размешчаны дарожны знак, для папярэджання аб напрамку павароту. Аднак, яго функцыянальнасць значна зніжана з-за таго, што ён практычна цалкам схаваны пад густым кустоўем.
З кожным днём расліннасць разрастаецца ўсё больш, і хутка гэты важны элемент дарожнай інфраструктуры стане зусім нябачным. Гэта стварае патэнцыйную небяспеку для кіроўцаў, асабліва ў умовах абмежаванай бачнасці, у цёмны час сутак ці пры неспрыяльным надвор’і.
Мы просім адпаведныя службы звярнуць увагу на дадзеную праблему і прыняць неабходныя меры па ачыстцы тэрыторыі вакол дарожнага знака.
Святлана СОБАЛЕВА,
фота аўтара.







Оставить комментарий