Дзень сям’і: разам за цяпло і ўтульнасць!

0
134

Дзень сям'і: разам за цяпло і ўтульнасць!Сёння ў зале Петрыкаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкі панавала атмасфера сапраўднага сямейнага цяпла і яднання! Тут прайшоў тэматычны вечар «Цяпло і святло хатняга ачага», прысвечаны цудоўнаму святу — Дню сям’і.

На мерапрыемстве прысутнічалі намеснік старшыні раённай грамадскай арганізацыі «Беларускі саюз жанчын» – Вольга Усціновіч-Насека, дырэктар Петрыкаўскай сеткі публічных бібліятэк – Таццяна Галіцкая, а таксама шматдзетныя сем’і, сем’і, якія атрымліваюць асаблівую падтрымку, і сем’і, якія з’яўляюцца дамамі сямейнага тыпу.

Час прайшоў весела і цікава: гучалі дзіцячыя песні ў караоке, праходзілі займальныя гульні, а чараўнік здзіўляў усіх сваімі неверагоднымі фокусамі!

Напрыканцы вечара Вольга Уладзіміраўна павіншавала ўсіх прысутных са святам і ўручыла памятныя падарункі ад райарганізацыі «Беларускі саюз жанчын». А Таццяна Пятроўна парадавала ўсіх дзетак салодкімі падарункамі і паветранымі шарамі з прадказаннямі!

Цудоўны вечар прайшоў напоўнены смехам, радасцю і адчуваннем моцнай сямейнай сувязі. Няхай цеплыня і святло хатняга агменю заўсёды саграваюць вашы сэрцы!

Больш фота vk.com

Дзень сям'і: разам за цяпло і ўтульнасць! Дзень сям'і: разам за цяпло і ўтульнасць! Дзень сям'і: разам за цяпло і ўтульнасць! Дзень сям'і: разам за цяпло і ўтульнасць!

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о