Юны блогер, які расказвае пра гераізм продкаў

0
54

Юны блогер, які расказвае пра гераізм продкаў

“Музей у чамадане” Арсенія Вашкова: перамога на міжнародным фестывалі.

Наш юны блогер, Арсеній Вашкаў, з гарадскога пасёлка Капаткевічы адзначаны Дыпломам ІІІ ступені на міжнародным Фестывалі школьных музеяў “Ніколі не забудзем”, якія праводзіўся для школьнікаў з Беларусі і Расіі. У бягучым годзе фестываль быў прымеркаваны да 65-годдзя палёту ў космас Ю. А. Гагарына. Арсеній прадставіў праект “Музей у чамадане” пра свайго прадзядулю Васіля Іванавіча Вашкова.

Арсеній Вашкоў распавядае:
– Мой прадзядуля – удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Са жніўня 1944 года па 9 мая 1945 года быў у дзеючай арміі, у складзе 893 стралковага палка – тэлефаністам. Прафесія непростая ва ўмовах баявых дзеянняў. Гэта няйронная сувязь паміж камандаваннем і баявымі часткамі, паміж фронтам і тылам. За час баявых дзеянняў прадзядуля ўзнагароджаны медаллю “За перамогу над Германіяй” ад 6 мая 1946 года і шэрагам юбілейных медалёў. На мой вялікі жаль, узнагароды не захаваліся, але пасведчанні да іх – сямейныя рэліквіі, якія мы з братамі і сястрой часта пераглядаем. Пасля дэмабілізацыі Васіль Іванавіч уздымаў зруйнаваную вайной гаспадарку, аддана працаваў на сваёй малой радзіме.
20 жніўня 1976 года за шматгадовую і добрасумленную працу прадзядуля ўзнагароджаны медалём “Ветэран працы”.
Віншуем Арсенія Вашкова і яго кіраўніка Юлію Вашкову і жадаем ім поспехаў у новых цікавых даследаваннях!

Надзея СІГАЙ,
фота Арсенія Вашкова.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о