Вучань Петрыкаўскай дзіцячай школы мастацтваў Андрэй Пілер стаў дыпламантам прэстыжнага сярод музыкаў рэспубліканскага конкурсу-фестывалю юных выканаўцаў на народных інструментах.

Маладому музыку скарыўся  сталічны конкурс

Днямі мы сустрэліся з Андрэем і яго настаўніцай па баяне Марынай Ашарчук у Петрыкаўскай школе мастацтваў. Як адзначыла Марына Пятроўна, конкурс сапраўды прэстыжны сярод музыкаў і атрымаць такую ўзнагароду – вялікага каштуе.
– Вялікай працы, мужнасці і цярпення, – працягнула настаўніца па баяне. – Рыхтаваліся мы да ўдзелу ў гэтым конкурсе два гады. У музыцы, як і ў іншых напрамках, вельмі важна заўсёды ўдасканальваць тэхніку, а гэта працэс бясконцы.
Конкурс праводзіцца раз у два гады. Журы – знакамітыя беларускія аўтары-віртуозы, музыка якіх карыстаецца папулярнасцю не толькі ў Беларусі, а і за мяжой. Андрэй выканаў тры творы – гэта паліфанія, народны твор у апрацоўцы, віртуозны. Вышэй пералічанае патрэбна было выканаць, як кажуць, за адзін прысест.
Андрэй Пілер вучыцца толькі ў 5 класе, а праграму выконвае музычнага каледжа. На пытанне, хто прыцягнуў у музыку, адказаў, што паўплывалі бацькі, якія набылі інструмент, і настаўніца, якая стварыла на занятках сяброўскую атмасферу. Ці будзе хлопец займацца музыкай пасля заканчэння школы, казаць рана, але перадумовы ёсць.
Марына Пятроўна канстатавала, што пра такога вучня марыць кожны настаўнік.
– Траюрадны брат наша героя таксама наведвае заняткі па баяне. Здаецца, хлопцы створаны з аднаго цеста, абодва таленавітыя. Я бачу, што Андрэй можа стаць віртуозным выканаўцам, яго з задавальненнем забяруць у сталічны аркестр ці ў музычны гурт.

Наталля ЧАРНЯЎСКАЯ.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о