На зерняскладзе КСУП “Запаветы Ільіча” з сёлетнім ураджаем збожжа працуюць выхаванцы Бабуніцкай сярэдняй школы.

Зерне, сагрэтае дзіцячым клопатам

Бабуніцкія вучні неаднаразова траплялі на старонкі “Петрыкаўскіх навін”. Яшчэ колькі гадоў таму дырэктар установы адукацыі ёміста заўважыў: “Лічу, што школа павінна не толькі навучыць навукам, але і вучыць жыццю, у тым ліку і зарабляць грошы. Гэта дапамагае школе ва ўмацаванні матэрыяльнай базы, а вучні ўсведамляюць сапраўдны кошт грошай, маючы пры гэтым магчымаць зарабіць сродкі на ўласныя патрэбы”.
Так і гэтымі днямі на зерня-складзе мясцовага сельгаспрадпрыемства, каб рупліва захаваць новы ўраджай, пра зерне клапоцяцца 4 юнакі і 6 дзяўчат з 9-10 класаў. Усе яны выказалі жаданне папрацаваць летам, каб ка-нікулы былі не толькі прыемнымі, але і карыснымі.
Як адзначыў намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Бабуніцкай сярэдняй школы Уладзімір Раўкоўскі, які ў летні перыяд з’яўляецца начальнікам школьнага лагеру працы і адпачынку, дзеці працуюць з 9-ці да 13 гадзін з перапынкамі. У іх працоўныя абавязкі ўваходзіць павеў і сушка збожжа. Да працы школьнікаў з боку аграрыяў нараканняў няма, пра што сведчаць доўгатэрміновыя партнёрскія адносіны: школа супрацоўнічае з гаспадаркай ужо 8-мы год запар.
Пасля работы баўленне часу ў лагеры працы і адпачынку працягваецца да 16 гадзін. Школьнікі знаходзяць забавы на любы густ: прымаюць удзел у спартыўна-масавай рабоце, наведваюць мерапрыемствы прафілактычнага, патрыятычнага, асветніцкага характару. Для дзетак тут арганізавана трохразовае харчаванне.
Па словах педагогаў, працоўнае выхаванне павінна быць неад’емнай часткай навучальнага працэсу дзеля агранічнага выхавання асобы добрасумленнага грамадзяніна краіны.

Арцём ГУСЕЎ.
Фота Уладзіміра Раўкоўскага.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о