Навучэнцы ДУА “Макарыцкі дзіцячы сад-базавая школа” наведалі дом-музей героя партызанскага руху на Петрыкаў-шчыне Дзеда Талаша.

Экскурсія ў мінулае
Дзед Талаш праславіўся сваёй актыўнай партызанскай дзейнасцю яшчэ ў часы савецка-польскай вайны 1919-1921 гадоў, а ва ўзросце ста гадоў ён актыўна змагаўся супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Навучэнцы пазнаёміліся з побытам звычайнай сялянскай сям’і, убачылі асабістыя рэчы Талаша і яго сям’і, сведчанні, якія засталіся ад партызанскіх атрадаў і падпольных арганізацый, пачулі пазнавальнае апавяданне экскурсавода пра легендарную асобу, нацыянальнага героя Дзеда Талаша.
Экскурсія садзейнічала фарміраванню ў вучняў любові да сваёй малой радзімы, гонару за яе гераічнае мінулае, гатоўнасці захоўваць і памнажаць дасягненні сваіх продкаў у сучаснасці і будучыні.
Наталля КАБАНОВІЧ, настаўнік ДУА “Макарыцкі дзіцячы сад-базавая школа”.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о