Лепшага вызначыла дадатковая партыя

0
384

Напярэдадні Раства, у мінулую пятніцу, у спартыўнай зале ДЮСШ прайшлі спаборніцтвы па шашках і шахматах у рамках рэспубліканскага дабрачыннага марафону “Ад усёй душы”. Арганізатарамі гэтага мерапрыемства выступіў сектар спорту і турызму райвыканкама і дзіцяча-юнацкая спартыўная школа, а яго ўдзельнікамі сталі паважаныя жыхары горада: жанчыны 58-мі гадоў і старэйшыя і мужчыны ад 63 гадоў.

Мерапрыемства сабрала 15 удзельнікаў. Турнір па інтэлектуальных відах спорту прайшоў у даволі цікавай барацьбе. Пераможцы і прызёры выяўляліся па найбольшай колькасці ачкоў, набраных у абедзвюх дысцыплінах.
У выніку трэцюю прыступку п’едэстала заняў Сяргей Шпак, а вось для вызначэння чэмпіёна арганізатарамі было прынята рашэнне зладзіць дадатковую сустрэчу ў більярдзе. Менавіта Уладзімір Літош і Юрый Юніцкі падышлі да фінішу з абсалютна роўнымі паказчыкамі. З гэтай прычыны сапернікі пагадзіліся вызначыць мацнейшага ў більярднай гульні.

Як і ў шахматна-шашачных баталіях, у більярдзе назіралася ўпартая барацьба: спачатку ініцыятыва была за Юрыям Юніцкім, які забяспечыў сабе перавагу ў 4 шары, але, з цягам часу, апанент зраўняў розніцу. Аднак фінішны адрэзак найбольш выніковым аказаўся ўсё ж такі для першага спартсмена, які ў другі раз за паядынак здолеў адарвацца ад саперніка, павялічыць перавагу і завяршыць партыю з лікам 8:5.
Такім чынам, дыплом І ступені быў уручаны Юрыю Юніцкаму, віца-чэмпіёнам турніру стаў Уладзімір Літош, а трэцяе месца было за Сяргеем Шпакам.

Аляксей КАЮКАЛА.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о