Ліхтар, не свяці!

0
331

Вулічнае асвятленне – тэма, якая часам непакоіць жыхароў Петрыкаўшчыны і таму перыядычна ўзнімаецца на розных узроўнях. Асабліва востра гэта пытанне пачынае гучаць з наступленнем восені, у час скарачэння светлавога дня.

Ліхтар, не свяці!Так, светлавы дзень змяншаецца, і нам усім разам са святлом не хапае камфорту і бяспекі ў час руху па гарадскіх і сельскіх вуліцах. Прычым нават аргументы энергетыкаў пра існуючыя нарматывы, якія, між іншым, на Петрыкаўшчыне выконваюцца ў поўным аб’ёме, у разлік не бяруцца. Святла на гарадскіх і сельскіх вуліцах петрыкаўчанам хацелася б паболей.
Аднак тэма сённяшняй публікацыі – зусім не пра адсутнасць асвятлення на асобных участках дарог, а, як не дзіўна, пра яго наяўнасць у светлы час сутак.
Увесь мінулы працоўны тыдзень па дарозе на работу назірала адну карціну: бязвоблачнае яснае надвор’е, на гадзінніку – дзявятая гадзіна раніцы, а ліхтар “упарта” асвятляе і без таго светлае наваколле, у той час як ва ўсім горадзе вулічнае асвятленне адключаецца напачатку восьмай гадзіны. Прычым знаходзіцца ён не ў якім-небудзь завулку, дзе ніхто не заўважае, па ўсім відаць, тэхнічнага збою сістэмы, а ў ажыўленым спальным мікрараёне. Ды і згаданы выпадак, на жаль, не адзінкавы. Узнікае пытанне: як так? У той час як гэты ліхтар мог несці гадзіну-другую неабходнае святло ў маланаселеным пункце раёна ці на вуліцы райцэнтра, ён, з-за адсутнасці ў гэтым неабходнасці, спажывае электрычнасць фактычна ўпустую. Ні пра якую эканомію і беражлівасць у дадзеным выпадку гаварыць не выпадае.
Спадзяемся, нас пачуюць адказныя службы і з падобнымі сітуацыямі на вуліцах райцэнтра і сельскіх населеных пунктаў мы не сустрэнемся.

Галіна КАЗАК, фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о