Праца па Указу 630 працягваецца

0
143

У рэдакцыю “Петрыкаўскіх навін” прыходзяць адказы пра станоўчае вырашэнне вострых пытанняў, паднятых на старонках газеты ўжо ў бягучым годзе.

Так, Петрыкаўскі райжылкамгас хутка зрэагаваў на публікацыю “Прыступкам патрэбны парэнчы”. На дадзены момант уздоўж лесвіцы, што на схіле мыса каля вуліцы Першамайскай, устаноўлены парэнчы (на фота) сама лесвіца расчышчана ад снегу і пасыпана пяском.

Прыйшоў ад вышэйназванай арганізацыі адказ на публікацыю “Што турбуе жыхароў прыватнага сектара”. Размова ў артыкуле ішла пра праблемы з аказаннем паслугі па адпампоўцы вады з каналізацыйных люкаў. У рэагаванні паведамляецца, што з 01.01.2024 года створана абласное прадпрыемства водаправодна-каналізацыйнай гаспадаркі, і пытанні дадзенай галіны адносяцца да філіяла “Калінкавічывадаканал”.
Па воднаму пытанні на сённяшні дзень сітуацыя больш-менш наладжана. Рэдакцыя газеты будзе трымаць пытанне на кантролі.

Святлана СОБАЛЕВА.
Фота Арцёма ГУСЕВА.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о