Памятаеце, у школе нам давалі заданне напісаць апавяданне па малюнку. Нешта падобнае прапаную зрабіць зараз, карыстаючыся рэальным фотаздымкам аднаго з дамоў па вуліцы акадэміка Каралёва, што ў Петрыкаве.

На першы погляд — звыклы восеньскі пейзаж, але на ім шэраг нязручнасцяў, з якімі сутыкаюцца жыхары дома ў вяснова-асенні перыяд. Першае, што кідаецца ў вочы — лужына. Паглыбленне ў старой дарозе да пад’ездаў у вільготнае надвор’е хутка збірае ападкі лужыну, якая пасля буйнога дажджу шырыцца ажно ад першага пад’езда да трэцяга. А, між іншым, гэта адна з дзвюх дарог, па якой бацькі вядуць сваіх дзетак у дзіцячы садок. Ліўнёўка амаль не запамагае справіцца з вадою, бо знаходзіцца вышэй паверхні дарогі.

Складаем апавяданне пра побыт па выявеЗ правай частцы здымка вы можаце заўважыць садовае дрэва, якое ўжо невядома хто і калі пасадзіў. У цёплы час абрыкосы пачнуць спець і падаць акурат на ганак увахода. Хутка месца гэта аблюбуюць мухі і восы, а жыхары будуць несці на падэшвах свайго абутку салодкую мякаць напрамкі ў пад’езд, падлога якога стане пляміста-чорнай і надзвычай бруднай. Не было б садовага дрэва — не было б гэтых праблем.
Паглядзіце насупраць уваходу: праз дарогу буяе занядбаны палісаднік. Высаджвалі яго, мабыць, таксама даўно і з самымі лепшымі надзеямі. Але з цягам часу прыродная агароджа ператварылася ў сцяну натуральнага частаколу, у якім, між іншага, збіраецца і надзейна «прапісваецца» «бадзяжнае» смецце — як правіла ўсялякія абгорткі і пакеты, якія заносіць у гэты гушчар вецер.
Вось і атрымліваецца, што звыклы і нават па-свойму прыгожы восеньскі пейзаж хавае ў сябе некалькі праблем для жыхароў. Цікава іншае: існуе безліч нормаў, што тычацца санітарнага парадку, асвятлення і шмат чаго іншага. Няўжо няма пэўных нормаў уладкавання прыдамавой тэрыторыі? Няўжо на месцах, дзе раней былі клумбы, можна садзіць (няхай і садовыя) дрэвы, разбіваць палісаднікі, кустоўе якіх, разрастаючыся па-над ліўнёўкай, забівае сваім лісцем каналізацыйны сток?
Здаецца зразумелым, што людзі рабілі гэтыя пасадкі з лепшых пабуджэнняў, але час зрабіў сваю справу і зараз гэты хутчэй праблемы, чым прыкметы ўтульнасці. Спадзяваемся, што работнікі камунгаса пачуюць апісаную праблему, правядуць маніторынг уваходных груп і прылягаючых да дамоў тэрыторый і вызначаць зразумелы парадак іх утрымання. Калі трэба — нешта ліквідуюць, ці прапануюць прыбраць залішняе жыхарам на вясеннім суботніку.

Арцём ГУСЕЎ. Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о