З ранку да пахаванняў воінаў, што аддалі сваё жыццё ў час выканання інтэрнацыянальнага абавязку, дэлегацыя прадстаўнікоў улады і грамадскіх арганізацый Петрыкаўшчыны ўсклалі кветкі.
Хвілінай маўчання аддалі даніну павагі ўраджэнцу вёскі Рубча Уладзіміру Занкевічу, ураджэнцу вёскі Слабада Мікалаю Фіндзюкевічу, петрыкаўчаніну Уладзіміру Жэжцу і ўраджэнцу вёскі Старыя Галоўчыцы Юрыю Ракіцкаму.
Дэлегацыя раёна ўсклала кветкі да пахаванняў воінаў-інтэрнацыяналістаў
Дэлегацыя раёна ўсклала кветкі да пахаванняў воінаў-інтэрнацыяналістаў
Старшыня райарганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане” Мікалай Жукоўскі адзначыў: «Гэта былі сапраўдныя мужчыны, годныя сыны сваёй Айчыны, што ахвяравалі сваё жыццё ў час выканання інтэрнацыянальнага абавязку. Паглядзіце на даты на помнікаў — 18, 19, 20, 32 гады… Усё жыццё нашых землякоў было яшчэ на перадзе, таму варта памятаць, якой цаной нам дастаецца самае каштоўнае — мірнае неба над галавою».
Дэлегацыя раёна ўсклала кветкі да пахаванняў воінаў-інтэрнацыяналістаў Дэлегацыя раёна ўсклала кветкі да пахаванняў воінаў-інтэрнацыяналістаў Дэлегацыя раёна ўсклала кветкі да пахаванняў воінаў-інтэрнацыяналістаў
Напярэдадні даты вываду войск з Афганістана ў навучальных установах раёна былі праведзены заняткі мужнасці і патрыятычная выхавання.
Арцём ГУСЕЎ.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о