Жывёлаводы СУП “Палессе-Аграінвест” працягваюць нарошчваць вытворчасць малака

0
706

Жывёлаводы СУП “Палессе-Аграінвест” працягваюць нарошчваць вытворчасць малака. Акалічнасці складанага працэсу нашаму карэспандэнту тлумачыла спецыяліст гаспадаркі.

Заатэхнік-селекцыянер, выконваючая абавязкі галоўнага заатэхніка Аксана Піскун, адзначыла, што зараз гаспадарка атрымлівае 48,2 тон малака гатунку “Экстра” штодня з дойнага статуку ў 2729 галоў, а гэта 17,6 літраў на карову. Год таму агульныя што-дзённыя надоі складалі крыху больш за 44 тоны, ці 16,1 літраў на карову.

Жывёлаводы СУП “Палессе-Аграінвест” працягваюць нарошчваць вытворчасць малака Жывёлаводы СУП “Палессе-Аграінвест” працягваюць нарошчваць вытворчасць малака“Такіх паказчыкаў удалося дасягнуць дзякуючы некалькім складальнікам. Гэта кармленне – для кожнай секцыі распрацаваны свой рацыён, харчаванне жывёлы ажыццяўляецца пастаянна як адказнымі асобамі на месцах, так і па статыстычных дадзеных. Вядома, трэба строга прытрымлівацца тэхналогіі гадавання жывёлы, пільную ўвагу надаваць выбракоўцы: за буронкамі вядзецца пастаянны нагляд, праводзяцца кантрольныя дойкі. Асобна трэба адзначыць і работу з кадрамі на прадпрыемстве. Навучанне нашых спецыялістаў па ўсёй вертыкалі, ад жывёлаводаў да кіраўнікоў, ажыццяўляецца пастаянна: ладзім семінары, наведваем іншыя гаспадаркі і пераймаем іх вопыт, узбагачаем свае веды на тэматычных селектарных занятках”, – адзначыла Аксана Міхайлаўна.

Жывёлаводы СУП “Палессе-Аграінвест” працягваюць нарошчваць вытворчасць малака Жывёлаводы СУП “Палессе-Аграінвест” працягваюць нарошчваць вытворчасць малака Жывёлаводы СУП “Палессе-Аграінвест” працягваюць нарошчваць вытворчасць малака Жывёлаводы СУП “Палессе-Аграінвест” працягваюць нарошчваць вытворчасць малакаКармы гаспадарка вырабляе самастойна на Пціцкім вытворчым участку. Набываць даводзіцца толькі дабаўкі для харчавання жывёлы: бялкі, прэміксы і мінеральныя вітамінныя комплексы.

Дзякуючы такой арганізацыі працы, перспектывы для далейшага росту вытворчасці малака ёсць. Паказчыкі былі б немагчымыя без зладжанай работы калектыву. У “Палессі-Аграінвест” упэўненыя: працаваць трэба разам і на агульны вынік. Так, комплекс “Вялаўск” прыбавіў за год 4,5 літры малака з каровы на дзень, у “Церабаве” гэты паказчык ўзрос на 2,8 літра, у “Вышалаве” – на 2 літра.

Арцём ГУСЕЎ.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о